Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі прапануюць працягнуць дзеяньне праграмы «Сямейны капітал»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 09:40
Акрамя таго, прапануецца даць магчымасьць шматдзетным семʼям скарыстацца сямейнага капіталу да дасягненьня дзіцем 18 гадоў.
Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей РумасПрэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румасyoutube.com/screen

У Беларусі прапануюць працягнуць дзеяньне праграмы «Сямейны капітал»
Урад зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай працягнуць праграму «Сямейны капітал». Пра гэта заявіў сёньня прэм'ер-міністар Сяргей Румас.
Гэтая праграма павінна закончыцца ў 2019 годзе. Урад прапануе працягнуць дзеяньне праграмы на наступныя пяць гадоў – да 2024-га.
Акрамя таго, прапануецца даць магчымасьць шматдзетным семʼям скарыстацца сямейнага капіталу да дасягненьня дзіцем 18 гадоў – для будаўніцтва жыльля і для навучаньня аднаго зь чальцоў такой сямʼі.
Паводле Румаса, такім чынам плянуецца выправіць дэмаграфічную сытуацыю ў краіне.
euroradio.fm/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт