Logo Polskiego Radia
Print

Ваенная база ЗША ў Польшчы будзе адказам на расейскую пагрозу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 11:09
Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля сустрэчы асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (MSC Core Group) ў Менску.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк ЧапутовічМіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч PAP/Marcin Obara

Ваенная база ЗША ў Польшчы будзе адказам на расейскую пагрозу
Магчымае разьмяшчэньне на тэрыторыі Польшчы пастаяннай ваеннай базы ЗША стане адказам на агрэсіўныя дзеяньні Расеі, якія ствараюць пагрозу для яе суседзяў, – заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля сустрэчы асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (MSC Core Group) ў Менску. На думку кіраўніка польскай дыпляматыі, дадатковы ваенны кантынгент ЗША ў Польшчы павысіць бясьпеку ня толькі краін-членаў NATO, але таксама Эўропы ў цэлым. Раней прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў выпадку разьмяшчэньня ў Польшчы ваеннай базы ЗША Менск і Масква падрыхтуюць адэкватны адказ.
Асноўнымі тэмамі двухдзённага пасяджэньня MSC Core Group ў Менску зьяўляецца бясьпека ва Ўсходняй Эўропе, адносіны паміж Усходам і Захадам, працэс урэгуляваньня канфлікту ў Данбасе, а таксама энэргетычная бясьпека.
эж


Магчымае разьмяшчэньне на тэрыторыі Польшчы пастаяннай ваеннай базы ЗША стане адказам на агрэсіўныя дзеяньні Расеі, якія ствараюць пагрозу для яе суседзяў, – заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля сустрэчы асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (MSC Core Group) ў Менску.

На думку кіраўніка польскай дыпляматыі, дадатковы ваенны кантынгент ЗША ў Польшчы павысіць бясьпеку ня толькі краін-членаў NATO, але таксама Эўропы ў цэлым. Раней прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў выпадку разьмяшчэньня ў Польшчы ваеннай базы ЗША Менск і Масква падрыхтуюць адэкватны адказ.

Асноўнымі тэмамі двухдзённага пасяджэньня MSC Core Group ў Менску зьяўляецца бясьпека ва Ўсходняй Эўропе, адносіны паміж Усходам і Захадам, працэс урэгуляваньня канфлікту ў Данбасе, а таксама энэргетычная бясьпека.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт