Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне назіраецца пазытыўная рэакцыя на візыт Ангелы Мэркель у Варшаву

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.11.2018 12:55
Усе сродкі масавай інфармацыі Нямеччыны адзначылі добрую атмасфэру польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый у Варшаве.
Ангела Мэркель і Матэвуш Маравецкі Ангела Мэркель і Матэвуш Маравецкі PAP/Paweł Supernak

У Нямеччыне назіраецца пазытыўная рэакцыя на візыт Ангелы Мэркель у Варшаву
Большасьць нямецкіх СМІ станоўча ацэньваюць як міжурадавыя кансультацыі ў Варшаве так і асабістую сустрэчы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель зь польскім прэм'ерам Матэвушам Маравецкім. Камэнтатары згаджаюцца з тым, што канцлер хоча палепшыць адносіны зь Польшчай.
Пераважная большасьць нямецкіх СМІ, камэнтуючы міжурадавыя кансультацыі ў Варшаве, пагаджаюцца ў меркаваньні, польскі ды нямецкія бакі імкнуліся зьменшыць напружаньне ў двухбаковых адносінах.
Паводле нямецкага тэлебачаньня N-TV, паміж бакамі дагэтуль засталося шмат спрэчных пытаньняў, але гэта павінна зьмяніцца, бо канцлер Мэркель і прэмʼер-міністар Маравецкі анансавалі шчыльную супрацу.
У сваю чаргу грамадзкае тэлебачаньне грамадзкае тэлебачаньне ARD адзначае, што абодва лідэры прадэманстравалі жаданьне агульнага паразуменьня, адначасова тэлебачаньне прыгадала аб нявырашаных спрэчках на лініі Бэрлін – Варшава.
Да асноў спрэчных пытаньняў, які падзяляюць Варшаву ды Бэрлін, нямецкія СМІ залічылі міграцыйную палітыку, пытаньня энэргетычнай бясьпекі, рэформу польскага правасудзьдзя, а таксама жаданьне Польшчы атрымаць ваенныя рэпарацыі ад Нямеччыны.
Усе сродкі масавай інфармацыі Нямеччыны адзначылі добрую атмасфэру польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый у Варшаве.
эж


Большасьць нямецкіх СМІ станоўча ацэньваюць як міжурадавыя кансультацыі ў Варшаве так і асабістую сустрэчы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель зь польскім прэм'ерам Матэвушам Маравецкім. Камэнтатары згаджаюцца з тым, што канцлер хоча палепшыць адносіны зь Польшчай.

Пераважная большасьць нямецкіх СМІ, камэнтуючы міжурадавыя кансультацыі ў Варшаве, пагаджаюцца ў меркаваньні, польскі ды нямецкія бакі імкнуліся зьменшыць напружаньне ў двухбаковых адносінах.

Паводле нямецкага тэлебачаньня N-TV, паміж бакамі дагэтуль засталося шмат спрэчных пытаньняў, але гэта павінна зьмяніцца, бо канцлер Мэркель і прэмʼер-міністар Маравецкі анансавалі шчыльную супрацу.

У сваю чаргу грамадзкае тэлебачаньне ARD адзначае, што абодва лідэры прадэманстравалі жаданьне агульнага паразуменьня, адначасова тэлебачаньне прыгадала аб нявырашаных спрэчках на лініі Бэрлін – Варшава.

Да асноўных спрэчных пытаньняў, якія падзяляюць Варшаву ды Бэрлін, нямецкія СМІ залічылі міграцыйную палітыку, пытаньня энэргетычнай бясьпекі, рэформу польскага правасудзьдзя, а таксама жаданьне Польшчы атрымаць ваенныя рэпарацыі ад Нямеччыны.

Усе сродкі масавай інфармацыі Нямеччыны адзначылі добрую атмасфэру польска-нямецкіх міжурадавых кансультацый у Варшаве.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт