Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве пачаліся манэўры „Iron Wolf”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2018 11:03
У вучэньнях прымаюць удзел каля 3,5 тысячы вайскоўцаў з 14 краінаў.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У Летуве пачаліся манэўры „Iron Wolf”.
У вучэньнях прымаюць удзел каля 3,5 тысячы вайскоўцаў з 14 краінаў.
У Летуве пачынаюцца вайсковыя вучэньні пад назвай „Iron Wolf”. Гэта адны з найбуйнейшых манэўраў у краіне, у якіх удзельнічаюць таксама войскі хаўрусьніцкіх краін. Вучэньні будуць працягвацца два тыдні.
Паводле заявы Мінабаробы Летувы, сёлета манэўры ахопяць ня толькі тэрыторыі, якія належаць арміі, але таксама грамадзянскія аб'екты.
У сувязі з гэтым на дарогах агульнага карыстаньня можна чакаць ускладненьняў, зьвязаных зь перамяшчэньнем ваенных транспартных сродкаў.
Міністэрства абароны Летувы заклікае жыхароў праяўляць асаблівую асьцярожнасьць.
У вучэньнях прымаюць удзел каля 3,5 тысячы вайскоўцаў з 14 краінаў, у тым ліку зь Нямеччыны, Бэльгіі, Чэхіі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Італіі, ЗША, Канады, Славеніі і Ўкраіны.
аз

У Летуве пачынаюцца вайсковыя вучэньні пад назвай „Iron Wolf”. Гэта адны з найбуйнейшых манэўраў у краіне, у якіх удзельнічаюць таксама войскі хаўрусьніцкіх краін. Вучэньні будуць працягвацца два тыдні.

Паводле заявы Мінабаробы Летувы, сёлета манэўры ахопяць ня толькі тэрыторыі, якія належаць арміі, але таксама грамадзянскія аб'екты.У сувязі з гэтым на дарогах агульнага карыстаньня можна чакаць ускладненьняў, зьвязаных зь перамяшчэньнем ваенных транспартных сродкаў.

Міністэрства абароны Летувы заклікае жыхароў праяўляць асаблівую асьцярожнасьць.

У вучэньнях прымаюць удзел каля 3,5 тысячы вайскоўцаў з 14 краінаў, у тым ліку зь Нямеччыны, Бэльгіі, Чэхіі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Італіі, ЗША, Канады, Славеніі і Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт