Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы заканчваецца акцыя „Зьніч”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2018 14:01
Сёлета польскіх дарогах загінула больш людзей, чым падчас леташняга Сьвята памерлых.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы заканчваецца акцыя „Зьніч”
Сёлета польскіх дарогах загінула больш людзей, чым падчас леташняга Сьвята памерлых.
Працягваецца апошні дзень паліцыйнай акцыі „Зьніч”. За гэты час у ДТЗ на польскіх дарогах загінулі 45 чалавек, 427 былі параненыя.
„Паліцыя затрымала 1 040 чалавек пад узьдзеяньнем алькаголю”, - паведаміў прэс-сакратар Галоўнага камэнданта паліцыі Робэрт Опас (Robert Opas).
На жаль колькасьць сьмяротных ахвяраў была большая, чым у мінулым годзе. Летась у сьвяточным пэрыядзе на дарогах загінулі 31 чалавек.
„На жаль выдатнае надвор'е прычынілася да таго, што кіроўцы часьцей перавышалі дазволеную хуткасьць”, - сказаў паліцыянт.
У рамках акцыі „Зьніч”, якая традыцыйна праводзіцца на Сьвята памерлых, на польскіх дарогах працавала каля 5 тысяч дадатковых функцыянэраў. Акцыя заканчваецца ў нядзелю ўвечары, але паліцыянты будуць інтэнсіўна патруляваць дарогі таксама сёньня ноччу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт