Logo Polskiego Radia
Print

У Boeingа 737, які разьбіўся ля берагоў Інданэзіі, не працаваў сьпідомэтар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 10:08
Няспынна працягваюцца пошукі другога бартавога самапісца.
Сваякі пасажыра Boeing 737 падчас сустрэчы з органамі ўлады і кіраваньня Lion Air у Джакарце, Інданезія.Сваякі пасажыра Boeing 737 падчас сустрэчы з органамі ўлады і кіраваньня Lion Air у Джакарце, Інданезія.PAP/EPA/MAST IRHAM

У Boeingа 737, які разьбіўся ля Інданэзіі, не працаваў сьпідомэтар
Сьпідомэтар самалёту Boeing 737, які тыдзень таму разьбіўся ля ўзьбярэжжа Явы, быў папсаваны. Пра гэта сьведчыць запіс з бартавога самапісца самалёту, які 1 лістапада быў падняты з дна мора.
Нацыянальны камітэт бясьпекі транспарту Інданэзіі паінфармаваў, што бартавы самапісец не працаваў правільна падчас чатырох апошніх рэйсаў самалёту. Камітэт зьвярнуўся да вытворцы самалёту і амэрыканскіх уладаў, каб яны зрабілі ўсё магчымае, каб пазьбегнуць такіх непаладак у іншых самалётах такога тыпу.
Няспынна працягваюцца пошукі другога бартавога самапісца. Запісы павінны дапамагчы высьветліць, чаму самалёт рухнуў у ваду, нягледзячы на дасканалае надвор’е.
У мінулы панядзелак самалёт авіяліній Lion Air упаў у мора праз некалькі хвілін пасьля старту з аэрапорту ў Джакарце. На борце былі 189 чалавек. Ніхто ня выжыў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт