Logo Polskiego Radia
Print

Дэмакраты бяруць кантроль над Палатай прадстаўнікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2018 11:44
У ніжняй палаце амэрыканскага Кангрэсу дэмакраты забралі ў рэспубліканцаў 30 месцаў.
Дональд Трамп Дональд Трамп PAP/EPA/DAVID MAXWELL

Дэмакраты бяруць кантроль над Палатай прадстаўнікоў
У ніжняй палаце амэрыканскага Кангрэсу дэмакраты забралі ў рэспубліканцаў 30 месцаў.
Падчас учарашніх парлямэнцкіх выбараў у ЗША дэмакраты перамаглі ў Палаце прадстаўнікоў (ніжняй палатай амэрыканскага Кангрэсу - рэд). У сваю чаргу ў вышэйшай палаце, то бок Сэнаце - выйгралі рэспубліканцы.
У Палаце прадстаўнікоў дэмакраты забралі ў рэспубліканцаў 30 месцаў, але калі гаворка ідзе пра Сэнат - прайгралі ў некалькіх важных для іх штатах, напрыклад, на Фларыдзе, у Тэхасе й Місуры.
Менавіта перавага на некалькі месцаў у вышэйшай палаце Кангрэсу заахвоціла Дональда Трампа да абвяшчэньня перамогі на выбарах.
„Сёньня ноччу мы дасягнулі вялікага посьпеху. Дзякую ўсім”, - напісаў прэзыдэнт ЗША ў Твітары.
Паводле камэнтатараў, перамога дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў можа аказаць вялікі ўплыў на дынаміку палітычных падзеяў у ЗША. Для таго, каб ажыцьцявіць свае праграмы Дональд Трамп будзе прымушаны дасягнуць кампраміс з апазыцыяй. Дэмакраты таксама атрымаюць большы кантроль над бюджэтам і будуць мець магчымасьць паклікваньня сьледчых камісіяў.
аз

Падчас учарашніх парлямэнцкіх выбараў у ЗША дэмакраты перамаглі ў Палаце прадстаўнікоў (ніжняй палацe амэрыканскага Кангрэсу - рэд). У сваю чаргу ў вышэйшай палаце, то бок Сэнаце - выйгралі рэспубліканцы.

У Палаце прадстаўнікоў дэмакраты забралі ў рэспубліканцаў 30 месцаў, але калі гаворка ідзе пра Сэнат - прайгралі ў некалькіх важных для іх штатах, напрыклад, на Фларыдзе, у Тэхасе й Місуры.

Менавіта перавага на некалькі месцаў у вышэйшай палаце Кангрэсу заахвоціла Дональда Трампа да абвяшчэньня перамогі на выбарах.

„Сёньня ноччу мы дасягнулі вялікага посьпеху. Дзякую ўсім”, - напісаў прэзыдэнт ЗША ў Твітары.

Паводле камэнтатараў, перамога дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў можа аказаць вялікі ўплыў на дынаміку палітычных падзеяў у ЗША. Для таго, каб ажыцьцявіць свае праграмы Дональд Трамп будзе прымушаны дасягнуць кампраміс з апазыцыяй. Дэмакраты таксама атрымаюць большы кантроль над бюджэтам і будуць мець магчымасьць паклікваньня сьледчых камісіяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт