Logo Polskiego Radia
Print

Яблычны пірог: рэцэпт ад рэдакцыі й ФОТА

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.11.2018 18:12
  • пірог.mp3
Выраб пірагу й сам пірог выпрабаваныя на варшаўскай кухні.
Яблычны пірогЯблычны пірогБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёньня, паважаныя радыёслухачы, прапануем зрабіць яблычны пірог. Цяпер яблыкі цьвёрдыя, хрусткія й сакавітыя – у самы раз для таго, каб выйшаў смачны й духмяны пірог.
Гатаваньне пірагу й сам пірог выпрабаваныя на варшаўскай кухні, таму з рукой на сэрцы можна сказаць, што ён удаўся на славу. Такім чынам, трэба падрыхтаваць:
1,5 шклянкі мукі (адна шклянка – гэта прыкладна 250 мл)
0,5 шклянкі крухмалу
4 яйкі
няпоўная шклянка цукру
2 лыжачкі разрыхляльніку
пачка масла
3-4 цьвёрдыя яблыкі (у залежнасьці ад памеру)
ванільны водар альбо цукар (па выбару), замест гэтага можа быць карыца – 1-1,5 лыжачкі
Яблыкі рэжам невялікімі долькамі разам са скуркай. Зь яек вылучаем жаўток, у які дадаём цукар, расьціраем лыжкай. Дадаём масла, якое ляжала ў пакаёвай тэмпэратуры, каб разьмякнуць. Працягвае расьціраць. Дадаём паступова муку, крухмал, разрыхляльнік, працягваючы расьціраць цеста.
У другой місцы бялкі ўзьбіваем на моцную трывалую пену. Асьцярожна зьмешваем зь цестам.
Бляху выкладваем пэргамэнтам (можна безь яго), дно й бакі шмаруем маслам, на дно кладзем слоем долькі яблыкаў. На іх – цеста. Цеста выроўніваем і кладзем зьверху яблыкі. Ставім у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў, на кратку (ніжні й верхні нагрэў), можна ўключыць канвэкцыю (я пёк безь яе), на 50-60 хвілін. Сочым, каб верх пірага не прыгарэў: каб пазьбегнуць гэтага, хопіць выключыць верхні нагрэў. Прыкладна за 15 хвілін да канца шмаруем пірог пэндзьлікам топленым маслам і пасыпаем цукрам, каб ён мог растапіцца пад нагрэвам.
Яблычны пірог пасуе з кавай, чаем і малаком.
Смачна есьці!
Валеры Саўко
фота аўтара
слухайце далучаны гукавы файл – пакрокавы рэцэпт і размова з дэгустатарам

Сёньня, паважаныя радыёслухачы, прапануем зрабіць яблычны пірог. Цяпер яблыкі цьвёрдыя, хрусткія й сакавітыя – у самы раз для таго, каб выйшаў смачны й духмяны пірог.

Выраб пірагу й сам пірог выпрабаваныя на варшаўскай кухні, таму з рукой на сэрцы можна сказаць, што ён удаўся на славу. Такім чынам, трэба падрыхтаваць:

1,5 шклянкі мукі (адна шклянка – гэта прыкладна 250 мл)

0,5 шклянкі крухмалу

4 яйкі

няпоўная шклянка цукру

2 лыжачкі разрыхляльніку

пачка масла

3-4 цьвёрдыя яблыкі (у залежнасьці ад памеру)

ванільны водар альбо цукар (па выбару), замест гэтага можа быць карыца – 1-1,5 лыжачкі

Яблыкі рэжам невялікімі долькамі разам са скуркай. Зь яек вылучаем жаўток, у які дадаём цукар, расьціраем лыжкай. Дадаём масла, якое ляжала ў пакаёвай тэмпэратуры, каб разьмякнуць. Працягвае расьціраць. Дадаём паступова муку, крухмал, разрыхляльнік, працягваючы расьціраць цеста.

У другой місцы бялкі ўзьбіваем на моцную трывалую пену. Асьцярожна зьмешваем зь цестам.

Бляху выкладваем пэргамэнтам (можна безь яго), дно й бакі шмаруем маслам, на дно кладзем слоем долькі яблыкаў. На іх – цеста. Цеста выроўніваем і кладзем зьверху яблыкі. Ставім у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў, на кратку (ніжні й верхні нагрэў), можна ўключыць канвэкцыю (я пёк безь яе), на 50-60 хвілін. Сочым, каб верх пірага не прыгарэў: каб пазьбегнуць гэтага, хопіць выключыць верхні нагрэў. Прыкладна за 15 хвілін да канца шмаруем пірог пэндзьлікам топленым маслам і пасыпаем цукрам, каб ён мог растапіцца пад нагрэвам.

Яблычны пірог пасуе з кавай, чаем і малаком.

Смачна есьці!

Валеры Саўко

фота аўтара

слухайце далучаны гукавы файл – пакрокавы рэцэпт і размова з дэгустатарам

/

/

/

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт