Logo Polskiego Radia
Print

„Беллеспаперапрам” павялічыў экспарт у ЭЗ у 1,5 разу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 10:11
Сярод асноўных партнэраў прадпрыемстваў канцэрна спажыўцы з Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За студзень-верасень 2018 году арганізацыі канцэрна „Беллеспаперапрам” паставілі на рынкі краін Эўрапейскага Зьвязу прадукцыі на 176,3 млн даляраў ЗША, на 45,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Як адзначыла прэс-служба ведамства, сярод асноўных партнэраў прадпрыемстваў канцэрна спажыўцы з Польшчы, куды пастаўлена прадукцыі на 84,2 млн даляраў ЗША, Летувы (31,7 млн) і Нямеччыны (12,1), а таксама Румыніі, Латвіі, Вугоршчыны, Чэхіі, Францыі й іншых краін. У цэлым прадукцыя пастаўляецца практычна ва ўсе краіны ЭЗ.

Найбольшую ўдзельную вагу ў відах экспартаванай у ЭЗ прадукцыі маюць драўняныя пліты (ДСП, ДВП), мэбля, фанэра, папера й кардон. Акрамя таго, пастаўляюцца дзьверы, вокны, розныя будаўнічыя канструкцыі, драўляныя хаты, піламатэрыялы, запалкі, шпалеры, драўнянае паліва, тара й іншая прадукцыя з драўніны й паперы.

У цэлым за дзевяць месяцаў бягучага году прадпрыемствы „Беллеспаперапрама” экспартавалі прадукцыю на рынкі 57 краін на агульную суму 404 млн даляраў ЗША, што на 34,9% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

З агульнага аб'ёму вырабленай за студзень-верасень прадукцыі 69% прадпрыемствы канцэрна рэалізавалі на зьнешніх рынках. За аналягічны пэрыяд мінулага году было экспартавана 65% вырабленай прадукцыі.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт