Logo Polskiego Radia
Print

Суд адмяніў рашэньне мэра Варшавы аб забароне Маршу незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2018 07:03
Суд выдаў вэрдыкт, у якім гаворыцца, што мэр сталіцы ня мела права забараніць гэтак званага «цыклічнага мерапрыемства».
Марш незалежнасьці ў Варшаве ў 2017 годзеМарш незалежнасьці ў Варшаве ў 2017 годзеyoutube.com/screen

Суд адмяніў рашэньне мэра Варшавы аб забароне Маршу незалежнасьці
Варшаўскі акруговы суд адмяніў рашэньне мэра Варшавы Ганны Гранкевіч-Вальц, якая забараніла правядзеньне ў нядзелю, 11 лістапада, Маршу незалежнасьці. Нагадаем, 11 лістапада Польшча адзначае 100-годзьдзе незалежнасьці, а шэсьце плянавалі правесьці прадстаўнікі крайне правых сілаў.
Суд выдаў вэрдыкт, што мэр сталіцы ня мела права забараніць гэтак званага «цыклічнага мерапрыемства», згоду на правядзеньне якога год таму выдаў варшаўскі ваявода.
Як паведамлялася, кіраўнік польскай сталіцы абгрунтавала сваю забарону тым, што «Варшава ўжо ня раз пацярпела ад агрэсіўнага нацыяналізму». Акрамя таго, мэр выказала сумнеў у тым, што паліцыя адпаведным чынам будзе ахоўваць мерапрыемства. Справа ў тым, што ў Польшчы працягваецца пратэстацыйная акцыя паліцэйскіх, у рамках якой яны масава ідуць на бальнічныя.

Варшаўскі акруговы суд адмяніў рашэньне мэра Варшавы Ганны Гранкевіч-Вальц, якая забараніла правядзеньне ў нядзелю, 11 лістапада, Маршу незалежнасьці.

Нагадаем, 11 лістапада Польшча адзначае 100-годзьдзе незалежнасьці, а шэсьце плянавалі правесьці прадстаўнікі крайне правых сілаў.

Суд выдаў вэрдыкт, у якім гаворыцца, што мэр сталіцы ня мела права забараніць гэтак званага «цыклічнага мерапрыемства», згоду на правядзеньне якога год таму выдаў варшаўскі ваявода.

Як паведамлялася, кіраўнік польскай сталіцы абгрунтавала сваю забарону тым, што «Варшава ўжо ня раз пацярпела ад агрэсіўнага нацыяналізму». Акрамя таго, мэр выказала сумнеў у тым, што паліцыя адпаведным чынам будзе ахоўваць мерапрыемства. Справа ў тым, што ў Польшчы працягваецца пратэстацыйная акцыя паліцэйскіх, у рамках якой яны масава ідуць на бальнічныя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт