Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: Азія і рэгіён Ціхага акіяну – гэта тэрыторыя новых магчымасьцяў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.11.2018 11:15
У Сэйме Польшчы праходзіць Трэці дзень Азіі і Ціхага Акіяну.
Яцэк Чапутовіч.Яцэк Чапутовіч.PAP/Radek Pietruszka

МЗС Польшчы: Азія і рэгіён Ціхага акіяну – гэта тэрыторыя новых магчымасьцяў
«Азія і рэгіён Ціхага акіяну – гэта тэрыторыя новых магчымасьцяў, але таксама выклікаў для польскай дыпляматыі», – сказаў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч. Ён падкрэсьліў, што для Польшчы важным зьяўляецца наладжваньне больш блізкіх адносін з Азіяй для павелічэньня польскай бясьпекі.
Міністар Чапутовіч сёньня прымаў удзел у канфэрэнцыі «Выклікі для бясьпекі і міжнароднага парадку ў Азіі-Ціхім акіяне».
Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што польская палітыка ў дачыненьні да гэтага рэгіёну і сталая прысутнасьць у рэгіёне павінны служыць рэалізацыі адной з мэтаў стратэгіі польскай замежнай палітыкі. Паводле міністра, такой мэтай зьяўляецца гаспадарчае разьвіцьцё дзяржавы, якое рэалізуецца пры дапамозе пошуку новых рынкаў збыту і інвэстыцый.
Адначасова міністар заўважыў, што з палітычнага пункту гледжаньня ў Азіі існуе шмат праблем, якія патэнцыйна маюць канфліктны характар. Адной з самых істотных праблем зьяўляецца сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе. «Азія змагаецца з іншымі спрэчкамі, радыюс якіх можа выйсьці за рэгіянальны маштаб. У сувязі з гэтым важным зьяўляецца іх магчымае пашырэньне на Эўропу, у тым ліку на Польшчы», – дадаў Яцэк Чапутовіч.

«Азія і рэгіён Ціхага акіяну – гэта тэрыторыя новых магчымасьцяў, але таксама выклікаў для польскай дыпляматыі», – сказаў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч. Ён падкрэсьліў, што для Польшчы важным зьяўляецца наладжваньне больш блізкіх адносін з Азіяй для павелічэньня польскай бясьпекі.

Міністар Чапутовіч сёньня прымаў удзел у канфэрэнцыі «Выклікі для бясьпекі і міжнароднага парадку ў Азіі-Ціхім акіяне».

Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што польская палітыка ў дачыненьні да гэтага рэгіёну і сталая прысутнасьць у рэгіёне павінны служыць рэалізацыі адной з мэтаў стратэгіі польскай замежнай палітыкі. Паводле міністра, такой мэтай зьяўляецца гаспадарчае разьвіцьцё дзяржавы, якое рэалізуецца пры дапамозе пошуку новых рынкаў збыту і інвэстыцый.

Адначасова міністар заўважыў, што з палітычнага пункту гледжаньня ў Азіі існуе шмат праблем, якія патэнцыйна маюць канфліктны характар. Адной з самых істотных праблем зьяўляецца сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе.

«Азія змагаецца з іншымі спрэчкамі, радыюс якіх можа выйсьці за рэгіянальны маштаб. У сувязі з гэтым важным зьяўляецца іх магчымае пашырэньне на Эўропу, у тым ліку на Польшчы», – дадаў Яцэк Чапутовіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт