Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель: Эўропе патрэбная супольная армія

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2018 16:05
Паводле канцлеркі, агульная эўрапейская армія паказала б сьвету, што сярод эўрапейскіх краін ня будзе вайны.
Ангела МэркельАнгела МэркельPAP/EPA/PATRICK SEEGER

Ангела Мэркель: Эўропе патрэбная супольная армія
Паводле канцлеркі, агульная эўрапейская армія паказала б сьвету, што сярод эўрапейскіх краін ня будзе вайны.
Ангела Мэркель заклікала ў Эўрапарлямэнце ў Страсбургу да стварэньня супольнай эўрапейскай арміі.
У дэбатах, у якіх удзельнічалі эўрадэпутаты й старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер, канцлерка Нямеччыны прадставіла сваё меркаваньне наконт будучыні Эўрапейскага Зьвязу.
У тым ліку яна пераконвала да ідэі стварэньня „сапраўднай эўрапейскай арміі”.
„Нам неабходна стварыць эўрапейскія падразьдзяленьні(...). Мы павінны намагацца з мэтай стварэньня сапраўднай эўрапейскай арміі”, - адзначыла яна.
Паводле канцлеркі, агульная эўрапейская армія паказала б сьвету, што сярод эўрапейскіх краін ня будзе вайны. Яна дадала, што гэткая армія не была б накіраваная супраць NATO й „ніхто ня хоча ставіць пад сумнеў традыцыйных саюзаў”.
Ангела Мэркель заявіла таксама, што павінны адбывацца сумесныя вайсковыя вучэньні.
Словы Ангелы Мэркель выклікалі як станоўчыя, так і адмоўныя эмоцыі сярод прысутных. Атмасфэру быў прымушаны супакойваць старшыня Эўрапарлямэнта Антоніа Таяні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт