Logo Polskiego Radia
Print

Лаўроў наведае Беларусь 20-21 лістапада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 10:37
У Менску кіраўнік МЗС Расеі сустрэнецца са сваім калегам Уладзімірам Макеям.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. PAP/EPA/WALLACE WOON

Лаўроў наведае Беларусь 20-21 лістапада
У Менску кіраўнік МЗС Расеі сустрэнецца са сваім калегам Уладзімірам Макеям.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў 20-21 лістапада наведае зь візытам Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Марыю Захараву.
„20-21 лістапада кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў наведае Беларусь з рабочым візытам для ўдзелу ў сумесным паседжаньні калегіі міністэрстваў замежных спраў дзьвюх краін”, - сказала Марыя Захарава.
Паводле яе, прадугледжана таксама сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі й Расеі Ўладзіміра Макея й Сяргея Лаўрова.
„Адбудзецца абмеркаваньне шырокага кола двухбаковых адносін, зьнешнепалітычнага ўзаемадзеяньня з акцэнтам на рэалізацыі палажэньняў сумеснай заявы прэзыдэнтаў Беларусі й Расеі ад 19 чэрвеня. Асаблівую ўвагу бакі плянуюць удзяліць інтэграцыйнаму супрацоўніцтву”, - адзначыла Марыя Захарава.
Акрамя таго, міністры абмяняюцца думкамі па асноўных сусьветных і рэгіянальных праблемах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт