Logo Polskiego Radia
Print

Мастак з Харкава атрымаў прэмію імя Казімера Малевіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 12:11
Пераможцам конкурсу, арганізаванага Польскім інстытутам у Кіеве, стаў Іван Сьвітлычный.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bodobe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мастак з Харкава атрымаў прэмію імя Казімера Малевіча
Пераможцам конкурсу, арганізаванага Польскім інстытутам у Кіеве, стаў Іван Сьвітлычный.
У Кіеве была ўручаная ўзнагарода імя Казімера Малевіча (Kazimierz Malewicz). Гэта адна з самых прэстыжных узнагарод, якая прысуджаецца сучасным украінскім мастаком.
Арганізатарам конкурсу імя вядомага польскага мастака-авангардыста зьяўляецца Польскім інстытут у Кіеве. Сёлета яго пераможцам стаў мастак і скульптар з Харкава Іван Сьвітлычный.
Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася галерэі авангарднага мастацтва „Ізаляцыя” ў Кіеве. У ёй прыняў удзел польскі амбасадар ва Ўкраіне Ян Пекла (Jan Piekło).
Пераможца атрымае 3 тысячы эўра й месячную стажыроўку ў якасьці рэзыдэнта ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Варшаве.
Узнагарода імя Казімера Малевіча ўручаецца з 2008 году.
аз

У Кіеве была ўручаная ўзнагарода імя Казімера Малевіча (Kazimierz Malewicz). Гэта адна з самых прэстыжных узнагарод, якая прысуджаецца сучасным украінскім мастаком.

Арганізатарам конкурсу імя вядомага польскага мастака-авангардыста зьяўляецца Польскі інстытут у Кіеве. Сёлета яго пераможцам стаў мастак і скульптар з Харкава Іван Сьвітлычный.

Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ў галерэі авангарднага мастацтва „Ізаляцыя” ў Кіеве. У ёй прыняў удзел польскі амбасадар ва Ўкраіне Ян Пекла (Jan Piekło).

Пераможца атрымае 3 тысячы эўра й месячную стажыроўку ў якасьці рэзыдэнта ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Варшаве.

Узнагарода імя Казімера Малевіча ўручаецца з 2008 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт