Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік Мінфіну: Фінансавая сытуацыя стабільная, мы сочым за разьвіцьцём

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.11.2018 11:29
У апошнія дні Польшча жыве тэмай карупцыйнай прапановы высокапастаўленага чыноўніка мільярдэру - 10 млрд эўра за «прыхільнасьць».
Міністар фінансаў Польшчы Тэрэса ЧэрвіньскаМіністар фінансаў Польшчы Тэрэса ЧэрвіньскаPAP/Jakub Kamiński

У панядзелак, 19 лістапада, у Варшаве прайшло паседжаньне Камітэту фінансавай стабільнасьці пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Польшчы Тэрэсы Чэрвіньскай. На ім абмяркоўвалася фінансавая сытуацыя двух польскіх банкаў – Idea Bank і Getin Noble Bank, якія зьяўляюцца ўласнасьцю польскага мільярдэра Лешэка Чарнэцкага.
Тэрэса Чэрвіньска заявіла, што сытуацыя ў банках знаходзіцца пад кантролем. «Я б хацела адназначна і з поўнай упэўненасьцю зазначыць, што фінансавая сытуацыя стабільная, сыстэма функцыянуе без збояў, а Камітэт назірае за гэтым», – падкрэсьліла міністар.
Кіраўнік Мінфіну зазначыла, што на дадзены момант абодва банкі працуюць з кліентамі ў нармальным рэжыме.
Нагадаем, у аўторак, 14 лістапада, Gazeta Wyborcza апублікавала артыкул аб карупцыйнай прапанове старшыні Камісіі па фінансаваму наглядзе Марэка Хшаноўскага Лешэку Чарнэцкаму. Паводле дадзеных газэты, Хшаноўскі абяцаў быць «добразычлівым» у адносінах да бізнэсу Чарнэцкага за 40 млн злотых (каля 10 млн эўра). Мільярдэр размову патаемна запісаў на схаваную прыладу. Сёньня сьледчыя павінны атрымаць арыгінал аўдыёзапісу.
На наступны дзень пасьля публікацыі матэрыялу ў СМІ Марэк Хшаноўскі падаў у адстаўку. На дадзены момант сьледзтва па гэтай справе вядуць пракуратура й Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт