Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з пажылымі людзьмі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.11.2018 20:03
На сустрэчы прысутнічалі 13 сямейных пар, якія пражылі ў шлюбе больш за 60 гадоў, а таксама іх сем'і.
На пярэднім пляне зь дзецьмі - Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай На пярэднім пляне зь дзецьмі - Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з пажылымі людзьмі
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай прынялі ў Прэзыдэнцкім палацы пажылых людзей. На сустрэчы прысутнічалі 13 сямейных пар, якія пражылі ў шлюбе больш за 60 гадоў, а таксама іх сем'і.
Прэзыдэнт Польшчы падзякаваў прысутным за вернасьць сямейным каштоўнасьцям і назваў іх прыкладам для ўсяго грамадзтва. Анджэй Дуда таксама адзначыў, што дзяржава паважае пажылых людзей і зробіць усё, каб палепшыць іх жыцьцё й павялічыць памер пэнсій, дадаўшы, што гэта можа заняць пэўны час.
Сустрэча ў Прэзыдэнцкім палацы была арганізаваная з нагоды Ўсяпольскага дня пэнсіянэра, які адзначаецца 20 лістапада.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт