Logo Polskiego Radia
Print

У Сылезіі ліквідаваная схема перапраўкі нелегальных мігрантаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.11.2018 12:00
Кантрабанда людзьмі адбывалася ў фургонах, людзей перавозілі з лягеру нелегальных мігрантаў, які знаходзіцца на тэрыторыі Вугоршчыны.
Зімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба ПольшчыЗімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба Польшчыfoto: Straż Graniczna

У Сылезіі ліквідаваная схема перапраўкі нелегальных мігрантаў
Сылеская памежная варта затрыманага чатыры чалавекі, якія арганізоўвалі дастаўкі нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу. Падазраваныя зьяўляюцца членамі міжнароднай злачыннай групоўкі, якая зьвязаная з асяродзьдзем кракаўскіх ілжэзаўзятараў.
Прэс-сакратар камэнданта Сылескай памежнай варты Катажына Вальчак паведаміла, што затрыманыя абвінавачваюцца ў нелегальным перавозе на тэрыторыю Польшчы ды Нямеччыны як мінімум 93 чалавек. Нелегальныя мігранты пераважна паходзілі зь Сірыі, Аўганістану ды Емэну.
Кантрабанда людзьмі адбывалася ў фургонах, людзей перавозілі з лягеру нелегальных мігрантаў, які знаходзіцца на тэрыторыі Вугоршчыны.
Усе затрыманыя бліжэйшыя тры месцы правядуць у ізалятары часовага ўтрыманьня. У Сылескай памежнай варце паведаміла, што магчымы чарговыя затрыманьні.
I.A.R/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт