Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбыўся Міжнародны турыстычны кірмаш

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.11.2018 14:20
Турыстычнай навіной гэтага кірмашу стаў так званы актыўны турызм, які дынамічна разьвіваецца ў Эўропе.
Міжнародны турыстычны кірмаш у ВаршавеМіжнародны турыстычны кірмаш у Варшавеradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Юрась Ліхтаровіч

У Варшаве адбыліся Міжнародны турыстычны кірмаш
Удзел у кірмашы ўзялі сотні турапэратараў з 5 тузінаў краін. Былі таксама прадстаўнікі Беларусі.
Міжнародны турыстычны кірмаш прайшоў 22-24 лістапада ў Варшаве. На імпрэзы прыехала больш за 500 дэлегацый з 53 краін сьвету. Сярод якіх турыстычныя ведамствы ды фірмы з Албаніі, Босьніі ды Герцэгавіны, Грузіі, Дамініканы, Эгіпту, Індыі, Марока, Узбэкістану. Былі таксама і прадстаўнікі Беларусі.
Турыстычнай навіной гэтага кірмашу стаў так званы актыўны турызм, які дынамічна разьвіваецца ў Эўропе. Гэта такая форма адпачынку, у якой турыст сам актыўны ў вызначэньні сваіх прыярытэтаў, зьвязаны з рухам ды знаходжаньнем навонкі, у прыродзе. Прыклады такога турызму – гэта пешыя вандроўкі, паходы ў горы, альбо сплывы на байдарках.
Гэта трэнд не абмінуў і беларускіх турапэратараў. Гаворыць Дзьмітры Марозаў з Рэспубліканскага Саюза турыстычнай індустрыі і кампаніі Белагратравэл.
Дзьмітры Марозаў: Гэта выдатная ніша для невялікіх прадпрыемствах. Напрыклад, турызм на роварах. Такія прапановы ёсьць у Гародні ды Менску, дзе пабудаваны шыкоўны велабан працягласьцю 27 кіілямэтраў праз увесь горад. Ёсьць цікавыя туры на каяках па Менску і паблізкіх рэчках, ёсьць цікавыя прапановы па пешым ды конным турызьме.
За апошнія гады адчувальна павялічыўся інтарэс да Беларусі з боку замежных, у першую чаргу польскіх турыстаў. Гэтаму спрыяе безвізавы рэжым ды багатая прапанова беларускіх турыстычнай галіны, зь якой маглі пазнаёміцца наведвальнікі кірмаша.
юл

Юрась Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт