Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз разьвітваецца з Вялікабрытаніяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.11.2018 12:23
Лідэры 27 краін на саміце ў Брусэлі ўхвалілі пагадненьне аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Foto: EPA/OLIVIER HOSLET / POOL Dostawca: PAP/EPA

Да дамовы далучана палітычная дэклярацыяй пра будучыню брытанска-эўрапейскіх гандлёвых адносін.

Пагадненьне аб Brexit-е налічвае 585 старонак і падрабязна вызначае ўмовы выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. Дамова гарантуе правы эўрапейцаў на Брытанскіх выспах, і абавязацельства афіцыйнага Лёндана выплаціць свой унёсак у бягучы бюджэт ЭЗ. Таксама дамова прадугледжвае, што не будуць уведзены моцныя праверкі на ірляндзкай мяжы

У палітычнай дэклярацыі гаворыцца пра перамовы па новым эканамічным пагадненьні паміж Вялікабрытаніяй ды ЭЗ. Гэтыя перамовы павінны пачацца ад моманту выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ 29 сакавіка наступнага года. На працягу пераходнага пэрыяду да 2022 году Вялікабрытанія будзе ахопленая ўсімі правіламі і прынцыпам ЭЗ, у тым ліку новапрынятымі, але без права голасу наконт іх канчатковага зьместу.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт