Logo Polskiego Radia
Print

Польшча асудзіла дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 10:11
Польшча заклікала абодва бакі да стрыманасьці ў сытуацыі, якая можа прыгразіць стабільнасьці бясьпекі ў Эўропе.
 Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча асудзіла дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры
Польшча заклікала абодва бакі да стрыманасьці ў сытуацыі, якая можа прыгразіць стабільнасьці бясьпекі ў Эўропе
Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры. Паводле польскага боку, „Расея парушыла прынцып свабоды суднаходзтва”.
„Мы рашуча асуджаем агрэсіўныя дзеяньні Расеі, заклікаем расейскія ўлады выконваць міжнароднае права, а абодва бакі канфлікту - да стрыманасьці ў сытуацыі, якая можа паставіць пад пагрозу стабільнасьць эўрапейскай бясьпекі” – чытаем у заяве польскага МЗС.
Паводле польскага ведамства „драматычная эскаляцыя напружанасьці ў водах Азоўскага мора (...) зьяўляецца вынікам сыстэматычных парушэньняў Расейскай Фэдэрацыяй асноўных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці й сувэрэнітэту Ўкраіны”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт