Logo Polskiego Radia
Print

Польскі віцэ-прэм'ер занепакоены спадчынай Вільні

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 29.11.2018 12:00
Намесьнік прэм'ер-міністра Польшчы вывучыў ход рамонту Вострай брамы і рэстаўрацыі могілак Роса ў Вільні.
Могілкі Роса ў ВільніМогілкі Роса ў ВільніФота: pixabay.com

Намесьнік прэм'ер-міністра, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі, які завяршыў свой візыт у Літву, заявіў, што ня ўсе рамонтныя работы на могілках Роса (Расу) праводзяцца прафэсійна.

Аднак віцэ-прэм'ер запэўніў, што польскія і літоўскія спэцыялісты знойдуць вырашэньне.

«Міністар культуры Літвы, зь якім я гаварыў, гэта ўсьведамляе», — адзначыў Пётр Глінскі. Ён дадаў, што ў пачатку сьнежня кансэрватары з Польшчы прыбудуць у Вільню і разам зь літоўскім бокам правядуць ацэнку выкананай працы.

«Усё на правільным шляху, нічога страшнага ня здарыцца», — запэўніў міністар культуры.

Пётр Гліньскі таксама паведаміў, што Віленскі Мітрапаліт не пагадзіўся зь яго прапановай стварыць пастаянную камісію, якая будзе назіраць за рамонтам капліцы ў Вострай браме. Аднак міністар выказаў перакананасьць у тым, што работы будуць праведзены належным чынам: «Я настроены аптымістычна, я думаю, што, паколькі гэта сымбалічнае месца для палякаў і літоўцаў, там нічога небясьпечнага не адбудзецца».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт