Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Буэнас-Айрэсе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 10:02
Амэрыканскі прэзыдэнт паясьніў, што гэткае рашэньне ён прыняў пасьля інцыдэнту ў Керчанскім праліве.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0


Прэзыдэнт ЗША заявіў у чацьвер, што адмяняе сустрэчу зь лідарам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Сустрэча плянавалася на палях саміту „Вялікай дваццаткі” (G20) у Буэнас-Айрэсе. Дональд Трамп паясьніў, што гэткае рашэньне ён прыняў пасьля інцыдэнту ў Керчанскім праліве.

„У сувязі з тым, што захопленыя Расеяй украінскія караблі не былі вернутыя, а затрыманыя маракі вызваленыя, а вырашыў, што найлепш будзе адмяніць плянаваную раней сустрэчу з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Аргентыне”, - напісаў Трамп на сваёй старонцы ў Твітэры.

Адначасова ён дадаў, што чакае чарговага саміту пасьля таго, як сытуацыя будзе вырашаная.

Нагадаем, у нядзелю ў Керчанскім праліве Расея абстраляла й захапіла тры ўкраінскія ваенныя караблі.

Расейскі бок абвінаваціў 24 украінскіх жаўнераў у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжу Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт