Logo Polskiego Radia
Print

Памёр былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 10:58
41-му прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі было 94 гады.
Джордж Буш-старэйшыДжордж Буш-старэйшыPAP/EPA/KIMMO MÄNTYLÄ

Памёр былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы
41-му прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі было 94 гады.
Памёр Джордж Буш-старэйшы. 41-му прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі было 94 гады. Пра сьмерць былога амэрыканскага лідара паведаміў прэс-сакратар сям’і Джым Макграт.
Буш-старэйшы быў прэзыдэнтам ЗША у 1989-1993 гадах. У 1981-1989 гадах ён быў віцэ-прэзыдэнтам у адміністрацыі Рональда Рэйгана.
Знакавымі падзеямі тэрміну ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў зьяўляюцца канец халоднай вайны й вайна ў Пэрсыдзкім заліве.
На прэзыдэнцкіх выбарах у 1992 годзе Буш-старэйшы прайграў губэрнатару штата Арканзас Білу Клінтану. Пасьля гэтай паразы ён амаль не ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны.
У гэтым годзе ён быў двойчы шпіталізаваны. З-за хваробы Паркінсона Буш рухаўся на інваліднай калясцы.
Джордж Буш-старэйшы быў бацькам 43-га прэзыдэнта ЗША - Джорджа Буша- малодшага.
аз

Памёр Джордж Буш-старэйшы. 41-му прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі было 94 гады. Пра сьмерць былога амэрыканскага лідара паведаміў прэс-сакратар сям’і Джым Макграт.

Буш-старэйшы быў прэзыдэнтам ЗША у 1989-1993 гадах. У 1981-1989 гадах ён быў віцэ-прэзыдэнтам у адміністрацыі Рональда Рэйгана.

Знакавымі падзеямі тэрміну ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў зьяўляюцца канец халоднай вайны й вайна ў Пэрсыдзкім заліве.

На прэзыдэнцкіх выбарах у 1992 годзе Буш-старэйшы прайграў губэрнатару штата Арканзас Білу Клінтану. Пасьля гэтай паразы ён амаль ня ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны.

У гэтым годзе ён быў двойчы шпіталізаваны. З-за хваробы Паркінсона Буш рухаўся на інваліднай калясцы.

Джордж Буш-старэйшы быў бацькам 43-га прэзыдэнта ЗША - Джорджа Буша- малодшага.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт