Logo Polskiego Radia
Print

Алег Сянцоў стаў ляўрэатам узнарагоды польскага МЗС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 15:09
Узнагарода Pro Dignitate Humana прысуджаецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы з 2011 году.
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў.Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў.By Antonymon - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46665647

Алег Сянцоў стаў ляўрэатам узнарагоды польскага МЗС
Узнагарода Dignitate Humana прысуджаецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы з 2011 году.
Падчас урачыстасьці ў Сафійскім саборы ў Кіеве міністар замежных спраў Польшчы ўручыў сваякам Алега Сянцова ўзнарагоду Dignitate Humana.
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў у 2014 годзе быў арыштаваны на акупаваным расейцамі Крыме, абвінавачаны ў тэрарызьме й прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зьняволеньня. Сёлета ён 144 дні трымаў галадоўку, каб зьвярнуць увагу міжнароднай грамадзкай думкі на сытуацыю палітычных зьняволеных у Расеі.
Узнагароду ад імя Алега Сянцова прыняла ягоная сястра Натальля Каплан. Міністар Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) зьвярнуў увагу на непахісную пазыцыю палітвязьня.
„Гэтая ўзнагарода – прыклад польскай падтрымкі Алега Сянцова, які, у ацэнцы міжнароднай супольнасьці, зьяўляецца сымбалем барацьбы за правы чалавека. Мне вельмі шкада, што я не магу ўручыць узнагароду асабіста ляўрэату”, - дадаў кіраўнік польскага МЗС.
На ўрачыстасьці ўручэньня ўзнагароды прысутнічаў міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін, які падзякаваў Польшчы за падтрымку Ўкраіны.
Узнагарода Dignitate Humana (Для чалавечай годнасьці) прысуджаецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы з 2011 году. Ейнымі ляўрэатамі зьяўляюцца людзі, якія змагаюцца за правы чалавека ў сьвеце. Ляўрэаты атрымліваюць дыплём і грашовы прыз у памеры 100 тысяч злотых.
аз

Падчас урачыстасьці ў Сафійскім саборы ў Кіеве міністар замежных спраў Польшчы ўручыў сваякам Алега Сянцова ўзнарагоду Pro Dignitate Humana.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў у 2014 годзе быў арыштаваны на акупаваным расейцамі Крыме, абвінавачаны ў тэрарызьме й прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зьняволеньня. Сёлета ён 144 дні трымаў галадоўку, каб зьвярнуць увагу міжнароднай грамадзкай думкі на сытуацыю палітычных зьняволеных у Расеі.

Узнагароду ад імя Алега Сянцова прыняла ягоная сястра Натальля Каплан. Міністар Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) зьвярнуў увагу на непахісную пазыцыю палітвязьня.

„Гэтая ўзнагарода – прыклад польскай падтрымкі Алега Сянцова, які, у ацэнцы міжнароднай супольнасьці, зьяўляецца сымбалем барацьбы за правы чалавека. Мне вельмі шкада, што я не магу ўручыць узнагароду асабіста ляўрэату”, - дадаў кіраўнік польскага МЗС.

На ўрачыстасьці ўручэньня ўзнагароды прысутнічаў міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін, які падзякаваў Польшчы за падтрымку Ўкраіны.

Узнагарода Pro Dignitate Humana (Для чалавечай годнасьці) прысуджаецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы з 2011 году. Ейнымі ляўрэатамі зьяўляюцца людзі, якія змагаюцца за правы чалавека ў сьвеце. Ляўрэаты атрымліваюць дыплём і грашовы прыз у памеры 100 тысяч злотых (больш за 23 тысячы эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт