Logo Polskiego Radia
Print

На кліматычнай канфэрэнцыі ААН падпісаная дэклярацыю аб электрамабільнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.12.2018 11:02
Дэклярацыя была падрыхтаваная Польшчай і Вялікабрытаніяй, да яе далучыліся больш за 30 краін з 5 кантынэнтаў.
PAP/Hanna Bardo

Удзельнікі кліматычнай канфэрэнцыі ААН падпісалі дэклярацыю аб электрамабільнасьці
У ходзе кліматычнай канфэрэнцыі ААН, якая адбываецца ў польскім горадзе Катавіцэ, больш за 30 краін падпісалі дэклярацыю аб электрамабільнасьці. У дакумэнце гаворыцца пра неабходнасьць увядзеньня зьмяненьняў у сфэры транспарту й разьвіцьця электратранспарту. Падпісаны дакумэнт таксама падтрымалі няўрадавыя арганізацыі.
Дэклярацыя была падрыхтаваная Польшчай і Вялікабрытаніяй, да яе далучыліся больш за 30 краін з 5 кантынэнтаў, дзе пражывае трэць насельніцтва сьвету, а таксама арганізацыі й інстытуты, якія аб'ядноўваюць больш за 1500 гарадоў і рэгіёнаў ды 1200 вядучых кампаній, паведаміў журналістам старшыня 24-й кліматычнай канфэрэнцыі Міхал Куртыка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт