Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прымае ўдзел у пахавальнай цырымоніі Джорджа Буша-старэйшага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.12.2018 16:55
Анджэй Дуда прыляцеў у ЗША разам з былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.
Труна зь целам Джорджа БушаТруна зь целам Джорджа БушаPAP/EPA/ALEX BRANDON/POOL

Анджэй Дуда прымае ўдзел у пахавальнай цырымоніі Джорджа Буша-старэйшага
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца ў Вашынгтоне, дзе прымае ўдзел у пахавальнай цырымоніі былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага.
Анджэй Дуда прыляцеў у ЗША разам з былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.
Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Блажэя Спыхальскага, Польшчу на пахаваньні прадстаўляе Анджэй Дуда. У сваю чаргу Лех Валэнса быў запрошаны сям'ёй нябожчыка. Экс-прэзыдэнт папрасіў Анджэя Дуду ўзяць яго на борт прэзыдэнцкага самалёта, і кіраўнік краіны згадзіўся, нягледзячы на тое, што Дуда й Валэнса – палітычныя апанэнты. «Гэта важны жэст з боку Анджэя Дуды. Мы вышэй за канфлікты», – адзначыў прэс-сакратар кіраўніка польскай дзяржавы.
У пахавальнай імшы ў Вашынгтонскім катэдральным саборы прымаюць удзел высокапастаўленыя палітыкі й дыпляматы з усяго свету. У сувязі са сьмерцю Джорджа Буша-старэйшага ў ЗША сёньня абвешчаная нацыянальная жалоба.
41-ы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш памёр 30 лістапада ва ўзросьце 94 гадоў.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца ў Вашынгтоне, дзе прымае ўдзел у пахавальнай цырымоніі былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага. Анджэй Дуда прыляцеў у ЗША разам з былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.

Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Блажэя Спыхальскага, Польшчу на пахаваньні прадстаўляе Анджэй Дуда. У сваю чаргу Лех Валэнса быў запрошаны сям'ёй нябожчыка. Экс-прэзыдэнт папрасіў Анджэя Дуду ўзяць яго на борт прэзыдэнцкага самалёта, і кіраўнік краіны згадзіўся, нягледзячы на тое, што Дуда й Валэнса – палітычныя апанэнты. «Гэта важны жэст з боку Анджэя Дуды. Мы вышэй за канфлікты», – адзначыў прэс-сакратар кіраўніка польскай дзяржавы.

У пахавальнай імшы ў Вашынгтонскім катэдральным саборы прымаюць удзел высокапастаўленыя палітыкі й дыпляматы з усяго свету. У сувязі са сьмерцю Джорджа Буша-старэйшага ў ЗША сёньня абвешчаная нацыянальная жалоба.

41-ы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш памёр 30 лістапада ва ўзросьце 94 гадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт