Logo Polskiego Radia
Print

Леанід Судаленка – ляўрэат францускай прэміі за ўклад у абарону правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2018 08:29
Прэмія «Свабода-Роўнасьць-Братэрства» штогод прысуджаецца Францускай Рэспублікай за ўклад у абарону правоў чалавека.
Леанід Судаленка.Леанід Судаленка.фота: Вясна

Леанід Судаленка – ляўрэат францускай прэміі за ўклад у абарону правоў чалавека
Прэмія Францускай рэспублікі «Свабода – Роўнасьць – Братэрства» за 2018 год прысуджана беларускаму праваабаронцу Леаніду Судаленка.
Паводле інфармацыі «Гомельскай Вясны», Нацыянальная кансультатыўная камісія па правах чалавека Францыі ўжо павіншавала ляўрэата з прэміяй і запрасіла на цырымонію ўзнагароджаньня, якая адбудзецца ў панядзелак, 10 сьнежня, у 11:30 у Міністэрстве юстыцыі ў Парыжы. Прэмія будзе ўручацца міністрам юстыцыі Ніколь Бэлобэ і прэзыдэнтам няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысьцінай Лазэргес. У адзначэньне 70-й гадавіны Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і 20-годзьдзя Дэклярацыі аб праваабаронцах заплянавана таксама сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў Францыі.
Пасольства Францыі ў Беларусі таксама далучылася да віншаваньняў ляўрэата. Амбасадар Дыдзье Канэс асабіста запрасіў яго абмяняцца думкамі падчас сумеснай вячэры.
Штогод 10 сьнежня ў міжнародны дзень правоў чалавека Нацыянальная кансультатыўная камісія па правах чалавека Францыі ўзнагароджвае 5 праваабарончых арганізацый з розных краін сьвету прэміяй Францускай рэспублікі «Свабода, роўнасьць і братэрства» за іх уклад у справу абароны правоў чалавека. Менавіта гэты дзень Генэральнай Асамблеяй ААН была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека.
Прэмія «Свабода-Роўнасьць-Братэрства» штогод прысуджаецца Францускай Рэспублікай за ўклад у абарону правоў чалавека. Прэмія, заснаваная ў 1988 годзе, прысуджаецца асобным асобам або арганізацыям, па-за залежнасьцю ад іх нацыянальнай прыналежнасьці або дзяржаўных межаў, за канкрэтны ўклад у абарону правоў чалавека ў Францыі і за мяжой.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт