Logo Polskiego Radia
Print

Арыштаваная віцэ-старшыня праўленьня Huawei

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2018 10:17
Вядома, што ЗША правяраюць кампанію ў справе магчымага парушэньня санкцый у дачыненьні да Ірану.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Арыштаваная віцэ-старшыня праўленьня Huawei
У Ванкувэры арыштаваная Мэн Ваньчжоў, віцэ-старшыня праўленьня і адначасова фінансавы дырэктар кампаніі Huawei, дачка заснавальніка фірмы. Ёй пагражае экстрадыцыя ў ЗША ў сувязі з падазрэньнем аб парушэньні санкцый ЗША ў дачыненьні да Ірану.
У канадзкім Дэпартамэнце юстыцыі распавялі, што Мэн Ваньчжоў была арыштаваная 1 сьнежня, а судовы працэс аб вызначэньні залогу адбудзецца ў пятніцу. Інфармагенцтвы інфармуюць, што прадстаўнікі кампаніі Huawei, аднаго з самых вялікіх вытворцаў тэлекамунікацыйнай тэхнікі ў сьвеце, не даюць камэнтары.
Падрабязнасьці арышту не паведамляюцца. Аднак вядома, што ЗША правяраюць кампанію ў справе магчымага парушэньня санкцый у дачыненьні да Ірану.

ав

tags: Huawei
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт