Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Макей незадаволены перамовамі з Эўразьвязам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.12.2018 11:41
Кіраўнік МЗС Беларусі паведаміў аб праблемах у перамовах з ЭЗ па рэадмісіі й візах.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейМіністар замежных спраў Беларусі Уладзімір МакейАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Макей паведаміў аб праблемах у перамовах з ЭЗ па рэадмісіі й візах
У перамовах паміж Беларусьсю й Эўразьвязам па рэадмісіі й спрашчэньні візавых фармальнасьцяў пастаянна ўзьнікаюць нейкія новыя моманты. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей, інфармуе БелТА.
Чыноўнік патлумачыў, што з новымі ініцыятывамі пастаянна выступае эўрапейскі бок. «Я ўжо казаў калісьці, што ўвесь час узьнікаюць нейкія новыя моманты, зьвязаныя з ініцыятывамі нашых эўрапейскіх партнэраў. Нават ня ўсіх, а асобных краін з членаў Эўрапейскага Зьвязу. Яны ўвесь час прапануюць нейкія рэчы, накіраваныя на пэўнае зьмяненьне й нават узмацненьне жорсткасьці першапачатковых варыянтаў гэтых пагадненьняў, што для нас не зусім прымальна». Макей выказаў надзею, што ўдасца знайсьці прымальны для Менска й Брусэля варыянт.
Кіраўнік беларускай дыпляматыі дадаў, што гэта ж датычыць і праекта прыярытэтаў партнэрства паміж Беларусьсю й ЭЗ.

У перамовах паміж Беларусьсю й Эўразьвязам па рэадмісіі й спрашчэньні візавых фармальнасьцяў пастаянна ўзьнікаюць нейкія новыя моманты, заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей. Чыноўнік патлумачыў, што з новымі ініцыятывамі пастаянна выступае эўрапейскі бок.

«Я ўжо казаў калісьці, што ўвесь час узьнікаюць нейкія новыя моманты, зьвязаныя з ініцыятывамі нашых эўрапейскіх партнэраў. Нават ня ўсіх, а асобных краін з членаў Эўрапейскага Зьвязу. Яны ўвесь час прапануюць нейкія рэчы, накіраваныя на пэўнае зьмяненьне й нават узмацненьне жорсткасьці першапачатковых варыянтаў гэтых пагадненьняў, што для нас не зусім прымальна». Макей выказаў надзею, што ўдасца знайсьці прымальны для Менска й Брусэля варыянт.

Кіраўнік беларускай дыпляматыі дадаў, што гэта ж датычыць і праекта прыярытэтаў партнэрства паміж Беларусьсю й ЭЗ.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт