Logo Polskiego Radia
Print

100 гадоў таму было створанае Польскае тэлеграфнае агенцтва (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.12.2018 08:02
  • PAT.mp3
У 1930-я гады агенцтва мела каля 100 карэспандэнтаў, у тым ліку на востраве Ява, які ў тыя часы ўваходзіў у склад галяндзкай калёніі.
Урачыстае адкрыцьцё новага бюро ПАТ у Кракаве, 1932 год  Урачыстае адкрыцьцё новага бюро ПАТ у Кракаве, 1932 год Narodowe Archiwum Cyfrowe

Больш за месяц таму (11 лістапада) Польшча адзначыла 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці. Пасьля больш чым 123 гадоў існаваньня пад чужымі імпэрыямі палякі прыступілі да стварэньня ўласнай дзяржавы. Практычна ўсё прыходзілася рабіць з нуля, у тым ліку й ствараць свой друк. Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пра тое, як Варшава стварала сваё інфармацыйнае агенцтва.
Польскае тэлеграфнае агенцтва (Polska Agencja Telegraficzna – PAT) было створанае 31 кастрычніка 1918 году. Гэта было дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, штаб-кватэра якога спачатку знаходзілася ў Кракаве, пазьней – у Львове, а пасьля пераехала ў Варшаву. 5 сьнежня 1918 году, 100 гадоў таму, на моцы рашэньня Рады міністраў Польшчы ПАТ перайшла ў яго падпарадкаваньне.
У першыя месяцы незалежнасьці ў агенцтва былі вялізныя тэхнічныя праблемы. Для прыкладу, паміж Кракавам і Венай быў праведзены тэлеграфны дрот, а вось паміж Кракавам і Варшавай яго не было.
Агенцтва ня толькі забясьпечвала інфармацыяй кліентаў у Польшчы, але й за мяжой – частка паведамленьняў перакладалася на замежныя мовы. Адной з умоў, якія трэба было выканаць, каб трапіць на працу ў Польскае тэлеграфнае агенцтва, было валоданьне францускай мовай. Справа ў тым, што ў тыя часы менавіта француская была міжнароднай мовай, і паведамленьні ад іншых агенцтваў прыходзілі на мове Бальзака й Хюго. Варта зьвярнуць увагу на тое, што ПАТ мела шырокую сетку карэспандэнтаў, кажа дасьледчык, дацэнт Эўгеніюш Рудзіньскі.
Дацэнт Эўгеніюш Рудзіньскі: Пры паасобных міністэрствах працавалі бюро ПАТ. Нагадаю таксама, што акрамя дзяржаўнага ПАТ у Польшчы былі прыватныя тэлеграфныя агенцтвы.
Акрамя інфармацыйнай функцыі, агенцтва займалася абвесткамі – іх распаўсюджвала й на гэтым зарабляла. ПАТ мела адзьдзяленьне, якое займалася фота- й кіназдымкамі, у тым ліку на камэрцыйнай аснове. Ну й здымала кінахроніку па замове дзяржавы.
На тэрыторыі даваеннай Польшчы было каля 20 карэспандэнтаў. Варта зьвярнуць увагу на тое, што ў ПАТ была шырокая сетка замежных карэспандэнтаў – у залежнасьці ад пэрыяду, іх лік вагаўся ад 70 да 100. Дарэчы, тагачасныя журналісты зьвярталі ўвагу на тое, што ў варшаўскім офісе працавала няшмат людзей, а вось у рэгіёнах і замежжы – вельмі многа журналістаў. Гаварылася, што такі штат замежных карэспандэнтаў ня быў патрэбны й быў напаказ, хутчэй для прэстыжу, напрыклад, у ПАТ быў карэспандэнт на востраве Ява, які ў тыя часы ўваходзіў у склад галяндзкай калёніі. Для параўнаньня, вялікае францускае агенцтва Havas мела за мяжой 100 карэспандэнтаў, нямецкае Wolff – 50, а дзяржаўнае вугорскае тэлеграфнае агенцтва – крыху больш за 10.
У 1923 годзе Польскае тэлеграфнае агенцтва ўступіла ў арганізацыю, якая аб’ядноўвала буйнейшыя інфармагенцтвы Эўропы. Дзякуючы гэтаму пашырыліся магчымасьці абмену інфармацыяй ды фотаматэрыяламі. У 1920 гадах існавалі пляны аб’яднаньня ПАТ і Польскага радыё, але вельмі хутка чыноўнікі ад іх адмовіліся. Паводле гісторыкаў, у параўнаньні зь іншымі вядомымі агенцтвамі польскае ПАТ было на высокім узроўні. У канцы 1920 гадоў агенцтва пачало выкарыстоўваць тэлетайпы, да гэтага ўся інфармацыя перадавалася па тэлефоне альбо тэлеграфе.
Вайна перарвала дзейнасьць ПАТ. Пасьля вайны агенцтва адрадзілася, на працу вярнуліся даваенныя журналісты й рэдактары – гэта быў 1945 год. А агенцтва атрымала новую назву – Польскае агенцтва друку (Polska Agencja Prasowa PAP).
Валеры Саўко

Больш за месяц таму (11 лістапада) Польшча адзначыла 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці. Пасьля больш чым 123 гадоў існаваньня пад чужымі імпэрыямі палякі прыступілі да стварэньня ўласнай дзяржавы. Практычна ўсё прыходзілася рабіць з нуля, у тым ліку й ствараць свой друк. Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пра тое, як Варшава стварала сваё інфармацыйнае агенцтва.

Польскае тэлеграфнае агенцтва (Polska Agencja Telegraficzna – PAT) было створанае 31 кастрычніка 1918 году. Гэта было дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, штаб-кватэра якога спачатку знаходзілася ў Кракаве, пазьней – у Львове, а пасьля пераехала ў Варшаву. 5 сьнежня 1918 году, 100 гадоў таму, на моцы рашэньня Рады міністраў Польшчы ПАТ перайшла ў яго падпарадкаваньне.

У першыя месяцы незалежнасьці ў агенцтва былі вялізныя тэхнічныя праблемы. Для прыкладу, паміж Кракавам і Венай быў праведзены тэлеграфны дрот, а вось паміж Кракавам і Варшавай яго не было.

Агенцтва ня толькі забясьпечвала інфармацыяй кліентаў у Польшчы, але й за мяжой – частка паведамленьняў перакладалася на замежныя мовы. Адной з умоў, якія трэба было выканаць, каб трапіць на працу ў Польскае тэлеграфнае агенцтва, было валоданьне францускай мовай. Справа ў тым, што ў тыя часы менавіта француская была міжнароднай мовай, і паведамленьні ад іншых агенцтваў прыходзілі на мове Бальзака й Хюго.

Варта зьвярнуць увагу на тое, што ПАТ мела шырокую сетку карэспандэнтаў, кажа дасьледчык, дацэнт Эўгеніюш Рудзіньскі.

Дацэнт Эўгеніюш Рудзіньскі: Пры паасобных міністэрствах працавалі бюро ПАТ. Нагадаю таксама, што акрамя дзяржаўнага ПАТ у Польшчы былі прыватныя тэлеграфныя агенцтвы.

Акрамя інфармацыйнай функцыі, агенцтва займалася абвесткамі – іх распаўсюджвала й на гэтым зарабляла. ПАТ мела адзьдзяленьне, якое займалася фота- й кіназдымкамі, у тым ліку на камэрцыйнай аснове. Ну й здымала кінахроніку па замове дзяржавы.

На тэрыторыі даваеннай Польшчы было каля 20 карэспандэнтаў. Варта зьвярнуць увагу на тое, што ў ПАТ была шырокая сетка замежных карэспандэнтаў – у залежнасьці ад пэрыяду, іх лік вагаўся ад 70 да 100. Дарэчы, тагачасныя журналісты зьвярталі ўвагу на тое, што ў варшаўскім офісе працавала няшмат людзей, а вось у рэгіёнах і замежжы – вельмі многа журналістаў. Гаварылася, што такі штат замежных карэспандэнтаў ня быў патрэбны й быў напаказ, хутчэй для прэстыжу, напрыклад, у ПАТ быў карэспандэнт на востраве Ява, які ў тыя часы ўваходзіў у склад галяндзкай калёніі.

Для параўнаньня, вялікае францускае агенцтва Havas мела за мяжой 100 карэспандэнтаў, нямецкае Wolff – 50, а дзяржаўнае вугорскае тэлеграфнае агенцтва – крыху больш за 10.

У 1923 годзе Польскае тэлеграфнае агенцтва ўступіла ў арганізацыю, якая аб’ядноўвала буйнейшыя інфармагенцтвы Эўропы. Дзякуючы гэтаму пашырыліся магчымасьці абмену інфармацыяй ды фотаматэрыяламі. У 1920 гадах існавалі пляны аб’яднаньня ПАТ і Польскага радыё, але вельмі хутка чыноўнікі ад іх адмовіліся. Паводле гісторыкаў, у параўнаньні зь іншымі вядомымі агенцтвамі польскае ПАТ было на высокім узроўні. У канцы 1920 гадоў агенцтва пачало выкарыстоўваць тэлетайпы, да гэтага ўся інфармацыя перадавалася па тэлефоне альбо тэлеграфе.

Вайна перарвала дзейнасьць ПАТ. Пасьля вайны агенцтва адрадзілася, на працу вярнуліся даваенныя журналісты й рэдактары – гэта быў 1945 год. А агенцтва атрымала новую назву – Польскае агенцтва друку (Polska Agencja Prasowa PAP).

Валеры Саўко

пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя архіўныя запісы польскага радыё

слухайце далучаны гукавы файл

на відэа: праца рэдакцыі агенцтва, 1930 гады

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт