Logo Polskiego Radia
Print

Як аберагчы сябе ад нападу вірусаў у халодную пару году

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.12.2018 07:12
  • ВРВІ.mp3
У сувязі з інфэкцыйнымі захворваньнямі існуе шмат мітаў, якія кружляюць сярод людзей і робяць кепскую справу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прафіляктыка інфэкцыйных захворваньняў – міф ці рэальнасьць? Ці можна аберагчы сябе ад нападу вірусаў у халодную пару году? Аказваецца, можна. Трэба толькі ведаць слабыя бакі «ворага».
Паводле спэцыялістаў, на самай справе прычынай захворваньняў зьяўляецца тое, што вялікую частку часу мы праводзім у памяшканьнях, у цесным кантакце зь іншымі людзьмі, ад якіх можам падхапіць якую-небудзь інфэкцыю. Таму нават калі слупок тэрмомэтра апусьціцца ніжэй за нуль, лепш знайсьці сілы на тое, каб па магчымасьці нейкі час праводзіць на сьвежым паветры, а таксама часьцей праветрываць памяшканьні, каб ня даць мікробам магчымасьці размнажацца.
Дарэчы, у сувязі з інфэкцыйнымі захворваньнямі існуе шмат мітаў, якія кружляюць сярод людзей і робяць кепскую справу. Для прыкладу, гаворыцца, што калі ёсьць мароз, то людзі не хварэюць, бо вірусы й бактэрыі мароз забівае. Гэта абсалютная няпраўда, кажа доктар Томаш Рожэк.
Томаш Рожэк: Калі б мароз нішчыў хваробу, нішчыў бактэрыі й вірусы, то чаму навукоўцы захоўваюць пробы бактэрый і вірусаў у лябараторыях пры тэмпэратуры -70 альбо -150 градусаў? А таму, што нізкая тэмпэратура «кансэрвуе» бактэрыі й вірусы. Яны, так бы мовіць, трапляюць у стан застою, перастаюць быць актыўнымі. Калі ж нізкая тэмпэратура перастае на іх узьдзейнічаць, то яны адразу ж становяцца зноўку актыўнымі. Для прыкладу, пры тэмпэратуры +22 градусаў вірус грыпу жыве чатыры дні, пры нулявой тэмпэратуры – месяц, а пры тэмпэратуры -10, -20 градусаў – некалькі месяцаў. Такая ж тэндэнцыя характэрная для ротавірусаў – чым вышэйшая тэмпэратура, тым для іх горш, калі ж тэмпэратура падае, яны пераходзяць у стан своеасаблівай «сьпячкі», «кансэрвуюцца».
Вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі (ВРВІ) уяўляюць небясьпеку як самі па сабе, так і частым разьвіцьцём цяжкіх ускладненьняў. Такімі ўскладненьнямі могуць стаць бактэрыяльныя інфэкцыі сярэдняга вуха (атыт), пазух носа (гаймарыт, франтыт і іншыя), горла (танзіліт і фарынгіт), трахеі й бронхаў ды нават лёгкіх (пнэўманія). Акрамя таго, рэсьпіраторныя вірусы могуць выклікаць паражэньне сэрца, мозгу й мазгавых абалонак, печані, а таксама прывесьці да інфэкцыйна-таксычнага шоку й іншых небясьпечных для жыцьця станаў.
Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, ад «прастуды» й яе ўскладненьняў паміраюць каля 4,5 млн жыхароў Зямлі ў год – больш, чым ад любой іншай інфэкцыі.
Дык як жа аберагчыся ад хваробы зімой? Па-першае, трэба прыступіць да выкананьня простых парадаў мэдыкаў. І так, неабходна здарова, рэгулярна й разнастайна харчавацца – ужываць у ежу шмат харчаваньня, якое ўтрымлівае клятчатку, і піць многа звычайнай сталовай вады. Спэцыялісты раяць шмат гуляць, нават калі ня хочацца выходзіць з дому ў марознае надвор'е. Па-другое, варта зьнізіць узровень стрэсу й па меры магчымасьці адмовіцца ад шкодных звычак. Па-трэцяе, добра высыпацца, шмат рухацца, усьміхацца й сьмяяцца! Ну й быць зь людзьмі, якіх любіш.
Калі казаць пра харчаваньне, то для павышэньня імунітэту арганізму патрэбныя некаторыя мінэралы й вітаміны. Напрыклад, вітамін D, які мы звычайна чэрпаем з сонечнага сьвятла, удзельнічае ў абменных працэсах, у размнажэньні клетак і ў стымуляцыі сынтэзу некаторых гармонаў, у тым ліку й тых, якія адказваюць за наш настрой. Памяншаецца колькасьць сонца, зьніжаецца і ўтрыманьне вітаміну D, таму яго неабходна нейкім чынам папаўняць.
Вітамін C, які адказвае за здольнасьць арганізма супрацьстаяць інфэкцыйным захворваньням, проста неабходны нам восеньню й зімою для таго, каб не правесьці гэтыя сэзоны ў гарызантальным становішчы і ў абдымкі з насоўкай. Да таго ж гэты вітамін удзельнічае ў сынтэзе сератаніну – нэйрамэдыятара, які абараняе нас ад стрэсу.
А вось вітамін E зьяўляецца выдатным імунамадулятарам і спрыяе зьніжэньню рызыкі ўзьнікненьня дэпрэсіўных станаў, якія часта праяўляюцца ў асеньне-зімовы сэзон. Атрымліваць неабходную норму дадзенага вітаміну лепш за ўсё ня зь лекаў, а з прадуктаў. Яго актыўнаму сынтэзу садзейнічаюць фундук і грэцкія арэхі, аліўкавы й соевы алеі, авёс і іншыя злакі, авакада, курага й чарнасьліў, курыная, цялячая й рыбная печань.
Такім чынам, сябры, харчуйцеся разнастайна, высыпайцеся, старайцеся не ўпадаць у стрэс, шпацыруйце, ну й не хварэйце!

Прафіляктыка інфэкцыйных захворваньняў – міф ці рэальнасьць? Ці можна аберагчы сябе ад нападу вірусаў у халодную пару году? Аказваецца, можна. Трэба толькі ведаць слабыя бакі «ворага».

Паводле спэцыялістаў, на самай справе прычынай захворваньняў зьяўляецца тое, што вялікую частку часу мы праводзім у памяшканьнях, у цесным кантакце зь іншымі людзьмі, ад якіх можам падхапіць якую-небудзь інфэкцыю. Таму нават калі слупок тэрмомэтра апусьціцца ніжэй за нуль, лепш знайсьці сілы на тое, каб па магчымасьці нейкі час праводзіць на сьвежым паветры, а таксама часьцей праветрываць памяшканьні, каб ня даць мікробам магчымасьці размнажацца.

Дарэчы, у сувязі з інфэкцыйнымі захворваньнямі існуе шмат мітаў, якія кружляюць сярод людзей і робяць кепскую справу. Для прыкладу, гаворыцца, што калі ёсьць мароз, то людзі не хварэюць, бо вірусы й бактэрыі мароз забівае. Гэта абсалютная няпраўда, кажа доктар Томаш Рожэк.

Томаш Рожэк: Калі б мароз нішчыў хваробу, нішчыў бактэрыі й вірусы, то чаму навукоўцы захоўваюць пробы бактэрый і вірусаў у лябараторыях пры тэмпэратуры -70 альбо -150 градусаў? А таму, што нізкая тэмпэратура «кансэрвуе» бактэрыі й вірусы. Яны, так бы мовіць, трапляюць у стан застою, перастаюць быць актыўнымі. Калі ж нізкая тэмпэратура перастае на іх узьдзейнічаць, то яны адразу ж становяцца зноўку актыўнымі. Для прыкладу, пры тэмпэратуры +22 градусаў вірус грыпу жыве чатыры дні, пры нулявой тэмпэратуры – месяц, а пры тэмпэратуры -10, -20 градусаў – некалькі месяцаў. Такая ж тэндэнцыя характэрная для ротавірусаў – чым вышэйшая тэмпэратура, тым для іх горш, калі ж тэмпэратура падае, яны пераходзяць у стан своеасаблівай «сьпячкі», «кансэрвуюцца».

Вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі (ВРВІ) уяўляюць небясьпеку як самі па сабе, так і частым разьвіцьцём цяжкіх ускладненьняў. Такімі ўскладненьнямі могуць стаць бактэрыяльныя інфэкцыі сярэдняга вуха (атыт), пазух носа (гаймарыт, франтыт і іншыя), горла (танзіліт і фарынгіт), трахеі й бронхаў ды нават лёгкіх (пнэўманія). Акрамя таго, рэсьпіраторныя вірусы могуць выклікаць паражэньне сэрца, мозгу й мазгавых абалонак, печані, а таксама прывесьці да інфэкцыйна-таксычнага шоку й іншых небясьпечных для жыцьця станаў.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, ад «прастуды» й яе ўскладненьняў паміраюць каля 4,5 млн жыхароў Зямлі ў год – больш, чым ад любой іншай інфэкцыі.

Дык як жа аберагчыся ад хваробы зімой? Па-першае, трэба прыступіць да выкананьня простых парадаў мэдыкаў. І так, неабходна здарова, рэгулярна й разнастайна харчавацца – ужываць у ежу шмат харчаваньня, якое ўтрымлівае клятчатку, і піць многа звычайнай сталовай вады. Спэцыялісты раяць шмат гуляць, нават калі ня хочацца выходзіць з дому ў марознае надвор'е.

Па-другое, варта зьнізіць узровень стрэсу й па меры магчымасьці адмовіцца ад шкодных звычак.

Па-трэцяе, добра высыпацца, шмат рухацца, усьміхацца й сьмяяцца! Ну й быць зь людзьмі, якіх любіш.

Калі казаць пра харчаваньне, то для павышэньня імунітэту арганізму патрэбныя некаторыя мінэралы й вітаміны. Напрыклад, вітамін D, які мы звычайна чэрпаем з сонечнага сьвятла, удзельнічае ў абменных працэсах, у размнажэньні клетак і ў стымуляцыі сынтэзу некаторых гармонаў, у тым ліку й тых, якія адказваюць за наш настрой. Памяншаецца колькасьць сонца, зьніжаецца і ўтрыманьне вітаміну D, таму яго неабходна нейкім чынам папаўняць.

Вітамін C, які адказвае за здольнасьць арганізма супрацьстаяць інфэкцыйным захворваньням, проста неабходны нам восеньню й зімою для таго, каб не правесьці гэтыя сэзоны ў гарызантальным становішчы і ў абдымкі з насоўкай. Да таго ж гэты вітамін удзельнічае ў сынтэзе сератаніну – нэйрамэдыятара, які абараняе нас ад стрэсу.

А вось вітамін E зьяўляецца выдатным імунамадулятарам і спрыяе зьніжэньню рызыкі ўзьнікненьня дэпрэсіўных станаў, якія часта праяўляюцца ў асеньне-зімовы сэзон. Атрымліваць неабходную норму дадзенага вітаміну лепш за ўсё ня зь лекаў, а з прадуктаў. Яго актыўнаму сынтэзу садзейнічаюць фундук і грэцкія арэхі, аліўкавы й соевы алеі, авёс і іншыя злакі, авакада, курага й чарнасьліў, курыная, цялячая й рыбная печань.

Такім чынам, сябры, харчуйцеся разнастайна, высыпайцеся, старайцеся не ўпадаць у стрэс, шпацыруйце, ну й не хварэйце!

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт