Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдняя заработная плата ў Польшчы вырасла на 7,7%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 11:56
Сярэдняя занятасьць у Польшчы ў лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя заработная плата ў гадавым вылічэньні вырасла на 7,7%
Сярэдняя занятасьць у Польшчы ў лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні.
Сярэдняя занятасьць у лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы. У сваю чаргу сярэдняя заработная плата павялічылася ў гадавым вылічэньні на 7,7% і склала 4 тысяч 966 злотых 61 грош (амаль 1 тысячу 158 эўра).
Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) лічыць, што дадзеныя аб занятасьці сьведчаць аб стабілізацыі на рынку працы. Ён дадаў, што ў Польшчы сытуацыя для працаўнікоў карысная. У сваю чаргу частка працадаўцы мае праблемы з пошукам спэцыялістаў.
Камэнтуючы дадзеныя пра рост сярэдняй заработнай платы Яраславу Янэцкі заявіў, што існуе рызыка таго, што заработная плата расьце занадта хутка ў параўнаньні з тэмпамі росту прадукцыйнасьці працы.
У гэтай сытуацыі, на думку экспэртаў, на працягу некалькіх месяцаў цяперашні рост заработнай платы можа паўплываць на рост цэнаў на тавары й паслугі.
Апублікаваная Галоўным статыстычным упраўленьнем дадзеныя датычаць сэктара прадпрыемстваў, у якіх працуе, як мінімум, 9 чалавек.
аз

Сярэдняя занятасьць у лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы. У сваю чаргу сярэдняя заработная плата за год павялічылася на 7,7% і склала 4 тысячы 966 злотых 61 грош (амаль 1 тысячу 158 эўра).

Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) лічыць, што дадзеныя аб занятасьці сьведчаць аб стабілізацыі на рынку працы. Ён дадаў, што ў Польшчы сытуацыя для працаўнікоў карысная. У сваю чаргу частка працадаўцaў мае праблемы з пошукам спэцыялістаў.

Камэнтуючы дадзеныя пра рост сярэдняй заработнай платы Яраславу Янэцкі заявіў, што існуе рызыка таго, што заробкі расьтуць занадта хутка ў параўнаньні з тэмпамі росту прадукцыйнасьці працы.

У гэтай сытуацыі, на думку экспэрта, на працягу некалькіх месяцаў цяперашні рост заработнай платы можа паўплываць на рост цэнаў на тавары й паслугі.

Апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем дадзеныя датычаць прадпрыемстваў, у якіх працуе, як мінімум, 9 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт