Logo Polskiego Radia
Print

LOT набывае новыя самалёты й адкрывае новыя маршруты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2018 09:11
Новыя самалёты Embraer 190 будуць абслугоўваць маршруты з Варшавы, Будапэшта й Вільні ў Лёндан.
Embraer авіякампаніі LOTEmbraer авіякампаніі LOTBy Adrian Pingstone - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2659070

LOT набывае новыя самалёты й адкрывае новыя маршруты
Новыя самалёты Embraer 190 будуць абслугоўваць маршруты з Варшавы, Будапэшта й Вільні ў Лёндан.
Два новыя самалёты Embraer 190 папоўнілі авіяпарк польскай авіякампаніі LOT.
Умяшчальнасьць пасажыраў новага самалёта – гэта 106 чалавек. Перавозчык падзяліў борт на тры зоны: эканамічную, эканамічную прэміюм і зону бізнэс.
Новыя машыны будуць абслугоўваць маршруты з Варшавы, Будапэшта й Вільні ў Лёндан. Новы маршрут з Варшавы ў Лёндан будзе запушчаны 7 студзеня будучага году. Ён будзе зручны, перш за ўсё, тым пасажырам, якія хочуць хутка дабрацца да брытанскай сталіцы.
Рэйсы з Будапэшту ў Лёндан будуць запушчаныя ў лютым будучага году, а зь Вільні – у траўні. Польская авіякампанія замовіла ў агульнай складанасьці чатыры самалёты Embraer 190, якія будуць абслугоўваць згаданыя маршруты. Апошнія дзьве машыны будуць дастаўленыя ў Польшчу на пачатку 2019 году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт