Logo Polskiego Radia
Print

Сытуацыя ў аэрапорце „Гатвік” у Лёндане вяртаецца да нормы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.12.2018 13:08
Да паралічу працы аэрапорта прывялі дроны, якія паявіліся непадалёка ад узлётна-пасадачнай паласы.
Сытуацыя ў аэрапорце „Гатвік” у Лёндане вяртаецца да нормы.Сытуацыя ў аэрапорце „Гатвік” у Лёндане вяртаецца да нормы.PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Сытуацыя ў аэрапорце „Гатвік” у Лёндане вяртаецца да нормы
Да паралічу працы аэрапорта прывялі дроны, якія паявіліся непадалёка ад узлётна-пасадачнай паласы.
Брытанская паліцыя паведаміла пра арышт дзьвюх асобаў, якія падазраюцца ў запуску беспілётнікаў побач з аэрапортам Гатвік (Gatwick) у Лёндане. Гэта прывяло да двухдзённага паралічу працы другога па колькасьці пасажыраў аэрапорта ў Вялікабрытаніі.
Затрыманыя асобы, гэта мужчына й жанчына. Выстаўленыя ім абвінавачваньні маюць крымінальны, а не тэрарыстычны характар. Тым ня менш ім пагражае да пяці гадоў турмы.
Нагадаем, з-за дронаў, якія былі заўважаныя непадалёк ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта былі адмененыя каля тысячы рэйсаў, а амаль 150 тысяч пасажыраў былі вымушаныя памяняць свае пляны.
Прадстаўнікі кіраўніцтва аэрапорта „Гатвік” запэўнівае, што сёньня большасьць самалётаў павінна вылецець плянава. Тым ня менш яны раяць пасажырам правяраць у інтэрнэце бягучую інфармацыю пра рэйсы.
аз

Брытанская паліцыя паведаміла пра арышт дзьвюх асобаў, якія падазраюцца ў запуску беспілётнікаў побач з аэрапортам Гатвік (Gatwick) у Лёндане. Гэта прывяло да двухдзённага паралічу працы другога па колькасьці пасажыраў аэрапорта ў Вялікабрытаніі.

Затрыманыя асобы, гэта мужчына й жанчына. Выстаўленыя ім абвінавачваньні маюць крымінальны, а не тэрарыстычны характар. Тым ня менш ім пагражае да пяці гадоў турмы.

Нагадаем, з-за дронаў, якія былі заўважаныя непадалёк ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта былі адмененыя каля тысячы рэйсаў, а амаль 150 тысяч пасажыраў былі вымушаныя памяняць свае пляны.

Прадстаўнікі кіраўніцтва аэрапорта „Гатвік” запэўніваюць, што сёньня большасьць самалётаў павінна вылецець плянава. Тым ня менш яны раяць пасажырам правяраць у інтэрнэце бягучую інфармацыю пра рэйсы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт