Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса пахваліў Пуціна, назваўшы яго «мудрым чалавекам»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2018 14:02
Былому прэзыдэнту Польшчы таксама не падабаецца тое, што Варшава «кідаецца ў абдымкі ЗША».
Лех Валэнса Лех Валэнса фота: Міністэрства замежных спраў Польшчы

Лех Валэнса пахваліў Пуціна, назваўшы яго «мудрым чалавекам»
Былому прэзыдэнту Польшчы не падабаецца таксама тое, што Варшава «кідаецца ў абдымкі ЗША».
«Калі б мяне запрасілі, я б паехаў у Расею», – заявіў былы прэзыдэнт Польшчы, старшыня легендарнага польскага прафсаюзу «Салідарнасьць» і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса. У размове з журналістам расейскага дзяржаўнага рэсурсу Sputnik Polska Валэнса падкрэсьліў, што яму не падабаецца палітыка польскага ўраду ў адносінах да ЗША, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, паводле яго слоў, – гэта «мудры чалавек». «Давайце не сварыцца з Расеяй», – заклікаў былы кіраўнік Польшчы.
Паводле Валэнсы, на кепскіх адносінах паміж Варшавай і Масквой «зарабляе» трэці бок. Вядомы паляк лічыць, што бакі павінны знайсьці выхад з сытуацыі, «саступіць адзін аднаму наколькі гэта магчыма», таму што, паводле Леха Валэнсы, «нам бліжэй да Масквы, чым да Нью-Ёрка».
«Расея – цудоўная краіна, але яна занадта гегеманісцкая. Калі б у мяне было больш магчымасьцяў кантактаваць з Пуціным, я мог бы яму гэта растлумачыць. Яго б атрымалася пераканаць, таму што ён мудры чалавек (...)», – перакананы былы прэзыдэнт Польшчы.
На пытаньне журналіста наконт таго, чаму «польскія ўлады кідаюцца ў абдымкі ЗША», Валэнса адказаў, што ў іх няма выбару, дадаўшы, што яму не падабаецца палітыка цяперашняга ўрада Польшчы.

«Калі б мяне запрасілі, я б паехаў у Расею», – заявіў былы прэзыдэнт Польшчы, старшыня легендарнага польскага прафсаюзу «Салідарнасьць» і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса. У размове з журналістам расейскага дзяржаўнага рэсурсу Sputnik Polska Валэнса падкрэсьліў, што яму не падабаецца палітыка польскага ўраду ў адносінах да ЗША, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, паводле яго слоў, – гэта «мудры чалавек». «Давайце не сварыцца з Расеяй», – заклікаў былы кіраўнік Польшчы.

Паводле Валэнсы, на кепскіх адносінах паміж Варшавай і Масквой «зарабляе» трэці бок. Вядомы паляк лічыць, што бакі павінны знайсьці выхад з сытуацыі, «саступіць адзін аднаму наколькі гэта магчыма», таму што, паводле Леха Валэнсы, «нам бліжэй да Масквы, чым да Нью-Ёрка».

«Расея – цудоўная краіна, але яна занадта гегеманісцкая. Калі б у мяне было больш магчымасьцяў кантактаваць з Пуціным, я мог бы яму гэта растлумачыць. Яго б атрымалася пераканаць, таму што ён мудры чалавек (...)», – перакананы былы прэзыдэнт Польшчы.

На пытаньне журналіста наконт таго, чаму «польскія ўлады кідаюцца ў абдымкі ЗША», Валэнса адказаў, што ў іх няма выбару, дадаўшы, што яму не падабаецца палітыка цяперашняга ўрада Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт