Logo Polskiego Radia
Print

Польскія авіялініі LOT названыя лепшымі ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 09:01
Авіялініі LOT атрымалі тытул другі раз запар, апераджаючы ў рэйтынгу, між іншым, Аэрофлот, Wizzair i Croatia Airlines.
Экіпаж авіякампаніі LOTЭкіпаж авіякампаніі LOTфота: прэс-служба LOT

Польскія авіялініі LOT названыя лепшымі ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Тытул штогод прызнае амэрыканскі часопіс «Global Traveler». Падчас урачыстасьці, якая прайшла ў Лос-Анджэлесе, уручаныя ўзнагароды ў больш за 70 катэгорыях.
Авіялініі LOT атрымалі тытул другі раз запар, апераджаючы ў рэйтынгу, між іншым, Аэрофлот, Wizzair i Croatia Airlines. Польская авіякампанія была таксама адзначаная ў катэгорыі «Найлепшыя новыя авіярэйсы» за непасрэдны рэйс з Нью-Ёрку ў Будапэшт, адчынены ў траўні.
Часопіс «Global Traveler» зьяўляецца амэрыканскім часопісам, скіраваным да групы амэрыканскіх мэнэджэраў, якія часта падарожнічаюць унутры ЗША і па цэлым сьвеце. Пераможцы ў розных катэгорыях былі выбраныя на аснове анкет, запоўненых чытачамі з 1 студзеня да 30 верасьня 2018 году.

Тытул штогод прызнае амэрыканскі часопіс «Global Traveler». Падчас урачыстасьці, якая прайшла ў Лос-Анджэлесе, уручаныя ўзнагароды ў больш за 70 катэгорыях.

Авіялініі LOT атрымалі тытул другі раз запар, апераджаючы ў рэйтынгу, між іншым, Аэрофлот, Wizzair i Croatia Airlines. Польская авіякампанія была таксама адзначаная ў катэгорыі «Найлепшыя новыя авіярэйсы» за непасрэдны рэйс з Нью-Ёрку ў Будапэшт, адчынены ў траўні.

Часопіс «Global Traveler» зьяўляецца амэрыканскім часопісам, скіраваным да групы амэрыканскіх мэнэджэраў, якія часта падарожнічаюць унутры ЗША і па цэлым сьвеце. Пераможцы ў розных катэгорыях былі выбраныя на аснове анкет, запоўненых чытачамі з 1 студзеня да 30 верасьня 2018 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт