Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкая армія разважае над наборам грамадзян з дзяржаваў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 10:11
Для Бундэсвэры з іншых краін працавалі б выключна спэцыялісты.
PAP/EPA/FOCKE STRANGMANN

Нямецкая армія разважае над наборам грамадзян дзяржаваў Эўразьвязу. Для Бундэсвэры з іншых краін працавалі б выключна спэцыялісты.
Галоўны вайсковы інспэктар Эбэрхард Зорн сказаў, што працаўладкаваньне грамадзян з іншых краін ЭЗ дазваляе знайсьці людзей, якія маглі б заняць пасаду спэцыялістаў. Ён дадаў, што армія павінна выкарыстоўваць розныя магчымасьці пошуку пэрсаналу ў часах недахопу працоўных рук. Перш за ўсё гаворка ідзе пра лекараў і інфарматыкаў. Нямецкія СМІ інфармуюць, што ўлады краіны кансультаваліся ў гэтай справе з прадстаўнікамі краін Эўразьвязу. Большасьць падышла да прапановы «асьцярожна», асабліва ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы – паведамляе BBC.
Інвэстыцыі ва ўзброеныя сілы Нямеччыны гадамі былі слабымі. Улады краіны хочуць да 2025 году павялічыць колькасьць жаўнераў на 21 тысячу. Яны таксама хочуць да 2024 году павялічыць фінансаваньне ўзброеных сіл да 1,5% ВУП з цяперашніх 1,2%. НАТО рэкамэндуе прызначаць на барону 2% ВУП.

Галоўны вайсковы інспэктар Эбэрхард Зорн сказаў, што працаўладкаваньне грамадзян з іншых краін ЭЗ дазваляе знайсьці людзей, якія маглі б заняць пасаду спэцыялістаў. Ён дадаў, што армія павінна выкарыстоўваць розныя магчымасьці пошуку пэрсаналу ў часах недахопу працоўных рук. Перш за ўсё гаворка ідзе пра лекараў і інфарматыкаў.

Нямецкія СМІ інфармуюць, што ўлады краіны кансультаваліся ў гэтай справе з прадстаўнікамі краін Эўразьвязу. Большасьць падышла да прапановы «асьцярожна», асабліва ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы – паведамляе BBC.

Інвэстыцыі ва ўзброеныя сілы Нямеччыны гадамі былі слабымі. Улады краіны хочуць да 2025 году павялічыць колькасьць жаўнераў на 21 тысячу. Яны таксама хочуць да 2024 году павялічыць фінансаваньне ўзброеных сіл да 1,5% ВУП з цяперашніх 1,2%. НАТО рэкамэндуе прызначаць на барону 2% ВУП.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт