Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы расказаў, колькі ён страціў, перайшоўшы з банку ў палітыку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.12.2018 16:38
У 2007-2015 гадах Маравецкі ўзначальваў адзін з буйнейшых у Польшчы банкаў, да гэтага быў у радзе дырэктараў.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш МаравецкіПрэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Marek Zakrzewski

Dziennik Gazeta Prawna публікуе інтэрвію з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Палітык і былы фінансіст сказаў, што ў 2013 годзе атрымаў прапанову заняць пасаду міністра фінансаў у папярэднім польскім урадзе Польскай сялянскай партыі й цэнтра-правай «Грамадзянскай плятформы». Нагадаем, цяпер Маравецкі ўзначальвае Кабмін кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць». Дык чаму ён адмовіўся ўвайсьці ў склад папярэдняга ўраду? Паводле прэм’ера, папярэдні ўрад «нічога не рабіў», не праводзіў грамадзкіх рэформ, і ён не хацеў сваім прозьвішчам рэклямаваць застою. Пры гэтым Матэвуш Маравецкі сказаў, што працяглы час думаў над тым, каб увайсьці ў палітыку.
У 2007-2015 гадах Маравецкі (дарэчы, гісторык па адукацыі) узначальваў адзін з буйнейшых у Польшчы банкаў, да гэтага быў у банку ў радзе дырэктараў. Журналісты падлічылі, што цягам 11 гадоў працы ў фінансавай установе ён зарабіў 33,5 млн злотых (7 млн 800 тыс. эўра).
У размове з журналістам газэты экс-банкір і цяперашні прэм’ер сказаў, што ў фінансавым пляне ён страціў, калі перайшоў зь бізнэсу ў палітыку. «Калі б я надалей працаваў у банкаўскай сфэры, то да пэнсіі зарабіў бы 100 млн злотых», – сказаў Матэвуш Маравецкі ды ўсьміхнуўся, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Варта падкрэсьліць, што паводле сёньняшняга курсу 100 млн злотых – гэта больш за 23 млн 360 тыс. эўра.

Dziennik Gazeta Prawna публікуе інтэрвію з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Палітык і былы фінансіст сказаў, што ў 2013 годзе атрымаў прапанову заняць пасаду міністра фінансаў у папярэднім польскім урадзе Польскай сялянскай партыі й цэнтра-правай «Грамадзянскай плятформы». Нагадаем, цяпер Маравецкі ўзначальвае Кабмін кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць».

Дык чаму ён адмовіўся ўвайсьці ў склад папярэдняга ўраду? Паводле прэм’ера, папярэдні ўрад «нічога не рабіў», не праводзіў грамадзкіх рэформ, і ён не хацеў сваім прозьвішчам рэклямаваць застою. Пры гэтым Матэвуш Маравецкі сказаў, што працяглы час думаў над тым, каб увайсьці ў палітыку.

У 2007-2015 гадах Маравецкі (дарэчы, гісторык па адукацыі) узначальваў адзін з буйнейшых у Польшчы банкаў, да гэтага быў у банку ў радзе дырэктараў. Журналісты падлічылі, што цягам 11 гадоў працы ў фінансавай установе ён зарабіў 33,5 млн злотых (7 млн 800 тыс. эўра).

У размове з журналістам газэты экс-банкір і цяперашні прэм’ер сказаў, што ў фінансавым пляне ён страціў, калі перайшоў зь бізнэсу ў палітыку. «Калі б я надалей працаваў у банкаўскай сфэры, то да пэнсіі зарабіў бы 100 млн злотых», – сказаў Матэвуш Маравецкі ды ўсьміхнуўся, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Варта падкрэсьліць, што паводле сёньняшняга курсу 100 млн злотых – гэта больш за 23 млн 360 тыс. эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт