Logo Polskiego Radia
Print

Жыцьцё й мэдыцына: позірк на стан здароўя палякаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.01.2019 19:54
  • здароўе.mp3
Паляк, народжаны ў 2017 годзе, у сярэднім пражыве 74 гады, а полька – 81 год і 8 месяцаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Навагоднія сьвяты за намі, а перад намі – 2019 год. Віншуючы з новым годам, мы перш за ўсё жадаем посьпехаў ды здароўя. Менавіта, як выглядаюць справы са здароўем і падыходам да здароўя ў Польшчы? На пачатку новага году паспрабуем зірнуць на стан здароўя палякаў.
У Польшчы, таксама як і Беларусі ды іншых краінах, жанчыны жывуць даўжэй чым мужчыны. Гэта зьвязана з рознымі фактарамі, але ў мужчын працягласьць жыцьця значна скарачаюць цыгарэты й спажываньне алькаголю.
Сёньня мы паспрабуем зірнуць на актуальны стан здароўя палякаў, а нашым суразмоўцам зьяўляецца доктар Павал Гарыньскі з Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя – Дзяржаўнага інстытуту гігіены.
Ці за апошні год адбыліся нейкія пазытыўныя зьмены, датычныя стану здароўя палякаў?
Асноўным вызначальным элемэнтам, які сьведчыць пра стан здароўя кожнай папуляцыі, зьяўляецца сярэдняя працягласьць жыцьця. Гэта колькасьць гадоў, якія мае шанц пражыць грамадзянін мужчынскага й жаночага полу, народжаны ў дадзеным годзе. Мэтодыка, паводле якой адбываецца падлік, вызначаная на міжнародным узроўні й дзейнічае ва ўсіх краінах сьвету. Пасьля пачатку грамадзка-палітычных перамен у Польшчы ў 1989 годзе сярэдняя працягласьць жыцьця ў краіне пастаянна павялічваецца, што зьяўляецца нашым бясспрэчным посьпехам. І менавіта з 1989 году ажно да 2015 году працягласьць жыцьця пастаянна расла. У 2015 годзе рост працягласьці жыцьця прыпыніўся, згаданая тэндэнцыя назіралася да 2017 году. Дарэчы, у 2017 годзе ў Польшчы таксама вырасла сьмяротнасьць. Паводле спэцыялістаў, прычынай такога стану рэчы можа быць забруджаньне паветра. Сьмяротнасьць па гэтай прычыне датычыла перш за ўсё пажылых грамадзян. На рост сьмяротнасьці ў мінулым годзе таксама ўплыў аказала захворваньне грыпам, які зьявіўся крыху раней чым звычайна, ну і ўскладненьні ў выніку грыпу.
У 2017 годзе памерла 400 тыс. палякаў. Такую лічбу Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы прагназавала праз 5-10 гадоў. А якія прагнозы робіць статыстычная служба адносна працягласьці жыцьця палякаў?
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы паведаміла, што ў паляк, народжаны ў 2017 годзе, у сярэднім пражыве 74 гады, а полька – 81 год і 8 месяцаў. Гэта толькі адзін з парамэтраў, але ёсьць іншы, які быў уведзены Эўрастатам – статыстычным упраўленьнем Эўрапейскага Зьвязу. Гэта гады жыцьця ў здароўі. І так, актуальна мужчына ў Польшчы жыве ў здароўі 61 год, а жанчына – 65 гадоў. Для параўнаньня: у скандынаўскіх краінах, напрыклад, у Швэцыі альбо Нарвэгіі, гэта 74 гады.
Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Польшчы крыху ніжэйшая чым сярэдняя працягласьць жыцьця агулам у Эўразьвязе. Каб дасягнуць сярэдняга эўрапейскага ўзроўню, нам патрэбна яшчэ 12 гадоў.
А што трэба зрабіць, каб дагнаць Эўропу?
Па-першае, старацца паправіць тое, што прыводзіць да зьмяншэньня сярэдняй працягласьці жыцьця й росту сьмяротнасьці. У краінах Афрыкі альбо Азіі асноўнай прычынай сьмяротнасьці зьяўляюцца інфэкцыйныя й заразныя хваробы, у нас – цывілізацыйныя захворваньні. Гэта хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручваньні. Дарэчы, траўмы й атручваньні – асноўныя прычыны сьмяротнасьці грамадзян да 40 гадоў.
Хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручаньні – гэта прычыны 75% сьмяротных зыходаў у Польшчы.
А якія прычыны хвароб, што прыводзяць да росту сьмяротнасьці? Яны добра вядомыя: гэта няправільнае харчаваньне, курэньне тытуню, празьмернае спажываньне алькаголю, малая фізычная актыўнасьць, атлусьценьне, псыхаактыўныя рэчывы, стрэс на працы ды ўвогуле ў жыцьці й іншыя чыньнікі.
Дарэчы, паводле спэцыялістаў, за стан нашага здароўя ў 50% адказвае стыль жыцьця, у 20% – фізычная актыўнасьць, у 20% – генэтыка й толькі ў 10% – служба аховы здароўя.
Валеры Саўко
пры падрыхтоўцы тэмы выкарыстаныя матэрыялы Першага каналу Польскага радыё

Навагоднія сьвяты за намі, а перад намі – 2019 год. Віншуючы з новым годам, мы перш за ўсё жадаем посьпехаў ды здароўя. Менавіта, як выглядаюць справы са здароўем і падыходам да здароўя ў Польшчы? На пачатку новага году паспрабуем зірнуць на стан здароўя палякаў.

У Польшчы, таксама як і Беларусі ды іншых краінах, жанчыны жывуць даўжэй чым мужчыны. Гэта зьвязана з рознымі фактарамі, але ў мужчын працягласьць жыцьця значна скарачаюць цыгарэты й спажываньне алькаголю.

Сёньня мы паспрабуем зірнуць на актуальны стан здароўя палякаў, а нашым суразмоўцам зьяўляецца доктар Павал Гарыньскі з Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя – Дзяржаўнага інстытуту гігіены.

Ці за апошні год адбыліся нейкія пазытыўныя зьмены, датычныя стану здароўя палякаў?

Асноўным вызначальным элемэнтам, які сьведчыць пра стан здароўя кожнай папуляцыі, зьяўляецца сярэдняя працягласьць жыцьця. Гэта колькасьць гадоў, якія мае шанц пражыць грамадзянін мужчынскага й жаночага полу, народжаны ў дадзеным годзе. Мэтодыка, паводле якой адбываецца падлік, вызначаная на міжнародным узроўні й дзейнічае ва ўсіх краінах сьвету. Пасьля пачатку грамадзка-палітычных перамен у Польшчы ў 1989 годзе сярэдняя працягласьць жыцьця ў краіне пастаянна павялічваецца, што зьяўляецца нашым бясспрэчным посьпехам. І менавіта з 1989 году ажно да 2015 году працягласьць жыцьця пастаянна расла.

У 2015 годзе рост працягласьці жыцьця прыпыніўся, згаданая тэндэнцыя назіралася да 2017 году. Дарэчы, у 2017 годзе ў Польшчы таксама вырасла сьмяротнасьць. Паводле спэцыялістаў, прычынай такога стану рэчы можа быць забруджаньне паветра. Сьмяротнасьць па гэтай прычыне датычыла перш за ўсё пажылых грамадзян. На рост сьмяротнасьці ў мінулым годзе таксама ўплыў аказала захворваньне грыпам, які зьявіўся крыху раней чым звычайна, ну і ўскладненьні ў выніку грыпу.

У 2017 годзе памерла 400 тыс. палякаў. Такую лічбу Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы прагназавала праз 5-10 гадоў. А якія прагнозы робіць статыстычная служба адносна працягласьці жыцьця палякаў?

Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы паведаміла, што ў паляк, народжаны ў 2017 годзе, у сярэднім пражыве 74 гады, а полька – 81 год і 8 месяцаў. Гэта толькі адзін з парамэтраў, але ёсьць іншы, які быў уведзены Эўрастатам – статыстычным упраўленьнем Эўрапейскага Зьвязу. Гэта гады жыцьця ў здароўі. І так, актуальна мужчына ў Польшчы жыве ў здароўі 61 год, а жанчына – 65 гадоў. Для параўнаньня: у скандынаўскіх краінах, напрыклад, у Швэцыі альбо Нарвэгіі, гэта 74 гады.

Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Польшчы крыху ніжэйшая чым сярэдняя працягласьць жыцьця агулам у Эўразьвязе. Каб дасягнуць сярэдняга эўрапейскага ўзроўню, нам патрэбна яшчэ 12 гадоў.

А што трэба зрабіць, каб дагнаць Эўропу?

Па-першае, старацца паправіць тое, што прыводзіць да зьмяншэньня сярэдняй працягласьці жыцьця й росту сьмяротнасьці. У краінах Афрыкі альбо Азіі асноўнай прычынай сьмяротнасьці зьяўляюцца інфэкцыйныя й заразныя хваробы, у нас – цывілізацыйныя захворваньні. Гэта хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручваньні. Дарэчы, траўмы й атручваньні – асноўныя прычыны сьмяротнасьці грамадзян да 40 гадоў.

Хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручаньні – гэта прычыны 75% сьмяротных зыходаў у Польшчы.А якія прычыны хвароб, што прыводзяць да росту сьмяротнасьці? Яны добра вядомыя: гэта няправільнае харчаваньне, курэньне тытуню, празьмернае спажываньне алькаголю, малая фізычная актыўнасьць, атлусьценьне, псыхаактыўныя рэчывы, стрэс на працы ды ўвогуле ў жыцьці й іншыя чыньнікі.

Дарэчы, паводле спэцыялістаў, за стан нашага здароўя ў 50% адказвае стыль жыцьця, у 20% – фізычная актыўнасьць, у 20% – генэтыка й толькі ў 10% – служба аховы здароўя.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

пры падрыхтоўцы тэмы выкарыстаныя матэрыялы Першага каналу Польскага радыё

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт