Logo Polskiego Radia
Print

Фронтэкс: Mяняюцца накірункі нелегальнай міграцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 17:21
Большасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Эўропу, гэта дарослыя мужчыны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Фронтэкс: мяняюцца накірункі нелегальнай міграцыі
Большасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Эўропу – гэта дарослыя мужчыны.
Скарачаецца колькасьць людзей, якія незаконна перасякаюць межы Эўрапейскага Зьвязу. Агенцтва Эўразьвязу па бясьпецы зьнешніх межаў „Фронтэкс” паведаміла, што ў 2018 годзе гэткіх асобаў было 150 тысяч. Гэта самы нізкі ўзровень за апошнія 5 гадоў. Паводле дадзеных „Фронтэкс”, гэта таксама на чвэрць менш, чым у папярэднім годзе.
Экспэрты ЭЗ лічаць, што сытуацыя зьвязаная з тым, што значна менш мігрантаў спрабуе трапіць у Эўропу з Лібіі праз Італію. Менавіта, колькасьць нелегалаў, якія адправіліся зь Лібіі зьменшылася на цэлых 87% у параўнаньні з папярэднім годам.
У сваю чаргу ўдвая павялічылася колькасьць мігрантаў, якія прыплываюць у Гішпанію. У мінулым годзе такіх людзей было 57 тысяч. Такім чынам, гэтак званы гішпанскі шлях стаў самым папулярным сярод нелегальных мігрантаў. Найбольш папулярным месцам распачацьця падарожжа ў Эўропу зьяўляецца Марока.
Паводле „Фронтэкс” сярод нелегаляў, якія прыбываюць у Эўропу, найбольш грамадзян Марока, Тунісу, Эрытрэі, Афганістану й Сырыі.
18% зь іх складаюць жанчыны, а 20% - асобы, якім менш, чым 18 гадоў. Гэта азначае, што большасьць нелегальных мігрантаў – гэта дарослыя мужчыны.
Да міграцыйнага крызысу ў Эўропе прычынілася вайна ў Сыріі, а таксама хваля эканамічнай міграцыі з афрыканскіх краінаў. У кульмінацыйным моманце ў Эўропу прыбывалі больш за мільён мігрантаў у год.
Міграцыйны крызыс стаў прычынай шматлікіх разыгоджаньняў у палітычных поглядах паміж краінамі Эўрапейскага Зьвязу.
аз

Міграцыйны крызыс стаў прычынай шматлікіх разыходжаньняў у палітычных поглядах паміж краінамі Эўрапейскага Зьвязу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт