Logo Polskiego Radia
Print

40 гадоў таму Польшчу паралізавала «зіма стагодзьдзя» (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 08:02
  • зіма стагодзьдзя.mp3
На поўначы краіны слупок тэрмомэтра апусьціўся да мінус 30 градусаў, а вёскі былі гэтак засыпаныя сьнегам, што не было бачна дамоў.
Жыхары Варшавы расчышчаюць вуліцы гораду Жыхары Варшавы расчышчаюць вуліцы гораду

40 гадоў таму Польшчу паралізавала моцная й марозная зіма. Пазьней гэты пэрыяд быў названы «зімой стагодзьдзя». Пра тое, як з суворымі прыроднымі ўмовамі ў той час змагаліся палякі, мы раскажам у гістарычнай рубрыцы «Машына часу».
40 гадоў таму, 31 сьнежня 1978 году, пачалася гэта званая «зіма стагодзьдзя». Вуліцы гарадоў пусьцелі, а мароз і сьнег спыніў большасьць транспартных сродкаў. У тысячах дамоў халодныя батарэі, адсутнічае гарачая вада, паведамляла Польскае радыё.
Польскае радыё: Мяцеліцы, завеі й ападкі сьнегу – зіма пачала наступленьне з Поўначы, з боку Гданьска, Сувалак й Шчэціна, перамяшчаючыся ўглыб краіны.
Ападкі сьнегу былі настолькі інтэнсіўнымі, што паўсталі гурбы сьнегу вышынёю ў некалькі мэтраў – сьнег і мароз паралізавалі краіну на некалькі тыдняў.
Многім не ўдалося даехаць на сустрэчу новага году, пры гэтым гаворка йдзе не пра паездку з аднаго населенага пункту ў другі, але ў адным горадзе.
2 студзеня 1979 году газэта Trybuna Ludu (Народная Трыбуна) – галоўны орган Польскай аб’яднанай рабочай партыі, – заклікала грамадзян, якія зьбіраліся ў паездку на сваім альбо грамадзкім транспарце, застацца дома й безь неабходнасьці нікуды ня ехаць. Паведамлялася, што 18 тыс. км дарог засыпаныя сьнегам, а гурбы сягаюць у вышыню 3,5 м.
На поўначы краіны слупок тэрмомэтра апусьціўся да мінус 30 градусаў, у цэнтры было крыху цяплей. Некаторыя вёскі была гэтак засыпаныя сьнегам, што не было бачна дамоў. Моцны сьнегапад і нізкія тэмпэратуры суправаджаліся завеямі й мяцеліцамі, якія дадаткова ўскладнялі й так няпростую сытуацыю.
У краіне пачало не хапаць вугалю, які быў асноўнай сыравінай для электрастанцый ды цеплаэлектрацэнтралей. З-за сьнегападу й марозу цягнікі з сілескім вугалем не маглі яго давесьці ў іншыя куткі краіны. Больш за тое, суворыя ўмовы прывялі да таго, што абрываліся чыгуначныя электрапровады. У многіх гарадах спыніўся гарадзкі транспарт, а аўтобусы, якія засталіся на трасе, курсіравалі ў тунэлях, выкапаных у сьнегу.
Змагацца зь зімой дапамагалі войску ды іншым службам грамадзяне. Для прыкладу, 2 і 3 лютага 1979 году на дапамогу толькі ў адным цэнтральным Мазавецкім ваяводзтве выйшла 800 тыс. чалавек.
Складаная сытуацыя працягвалася два месяцы. 1 сакавіка Trybuna Ludu паведаміла, што жыцьцё ў краіне пачынае вяртацца да нормы, а зіма адступае.
Валеры Саўко
пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя архіўныя запісы польскага радыё
слухайце далучаны гукавы файл

40 гадоў таму Польшчу паралізавала моцная й марозная зіма. Пазьней гэты пэрыяд быў названы «зімой стагодзьдзя». Пра тое, як з суворымі прыроднымі ўмовамі ў той час змагаліся палякі, мы раскажам у гістарычнай рубрыцы «Машына часу».

40 гадоў таму, 31 сьнежня 1978 году, пачалася гэта званая «зіма стагодзьдзя». Вуліцы гарадоў пусьцелі, а мароз і сьнег спыніў большасьць транспартных сродкаў. У тысячах дамоў халодныя батарэі, адсутнічае гарачая вада, паведамляла Польскае радыё.

Польскае радыё: Мяцеліцы, завеі й ападкі сьнегу – зіма пачала наступленьне з Поўначы, з боку Гданьска, Сувалак й Шчэціна, перамяшчаючыся ўглыб краіны.

Ападкі сьнегу былі настолькі інтэнсіўнымі, што паўсталі гурбы сьнегу вышынёю ў некалькі мэтраў – сьнег і мароз паралізавалі краіну на некалькі тыдняў.Многім не ўдалося даехаць на сустрэчу новага году, пры гэтым гаворка йдзе не пра паездку з аднаго населенага пункту ў другі, але ў адным горадзе.

2 студзеня 1979 году газэта Trybuna Ludu (Народная Трыбуна) – галоўны орган Польскай аб’яднанай рабочай партыі, – заклікала грамадзян, якія зьбіраліся ў паездку на сваім альбо грамадзкім транспарце, застацца дома й безь неабходнасьці нікуды ня ехаць. Паведамлялася, што 18 тыс. км дарог засыпаныя сьнегам, а гурбы сягаюць у вышыню 3,5 м.

На поўначы краіны слупок тэрмомэтра апусьціўся да мінус 30 градусаў, у цэнтры было крыху цяплей. Вёскі былі гэтак засыпаныя сьнегам, што не было бачна дамоў. Моцны сьнегапад і нізкія тэмпэратуры суправаджаліся завеямі й мяцеліцамі, якія дадаткова ўскладнялі й так няпростую сытуацыю.

У краіне пачало не хапаць вугалю, які быў асноўнай сыравінай для электрастанцый ды цеплаэлектрацэнтралей. З-за сьнегападу й марозу цягнікі з сілескім вугалем не маглі яго давесьці ў іншыя куткі краіны. Больш за тое, суворыя ўмовы прывялі да таго, што абрываліся чыгуначныя электрапровады. У многіх гарадах спыніўся гарадзкі транспарт, а аўтобусы, якія засталіся на трасе, курсіравалі ў тунэлях, выкапаных у сьнегу.

/

Змагацца зь зімой дапамагалі войску ды іншым службам грамадзяне. Для прыкладу, 2 і 3 лютага 1979 году на дапамогу толькі ў адным цэнтральным Мазавецкім ваяводзтве выйшла 800 тыс. чалавек.

Складаная сытуацыя працягвалася два месяцы. 1 сакавіка Trybuna Ludu паведаміла, што жыцьцё ў краіне пачынае вяртацца да нормы, а зіма адступае.

Валеры Саўко

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя архіўныя запісы Польскага радыё

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт