Logo Polskiego Radia
Print

Па падазрэньні ў шпіянажы затрыманыя паляк і кітаец

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 10:20
Адзін з затрыманых быў дырэктарам польскага аддзелу кітайскага канцэрну Huawei.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала паляка і кітайца, падазраваных у шпіянажы. Пра гэта паінфармаваў намесьнік міністра каардынатара спэцслужбаў Мацей Вонсік.
«Адзін паляк, адзін кітаец былі затрыманыя па абвінавачаньні ў шпіянажы. Кітаец зьяўляецца бізнэсмэнам, які працуе ў адной вялікай кампаніі электронікі. Паляк зьяўляецца асобай, вядомай у кругах, зьвязаных з кібэрбізнэсам», – дадаў Вонсік.
Паводле віцэ-міністра, гэта вялікі посьпех Агенцтва ўнутранай бясьпекі.
TVP.info інфармуе, што адзін з затрыманых быў дырэктарам польскага аддзелу кітайскага канцэрну Huawei. Другі затрыманы – былы афіцэр Агенцтва бясьпекі.
Суд выдаў рашэньне арыштаваць абодвух мужчын на тры месяцы.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала паляка і кітайца, падазраваных у шпіянажы. Пра гэта паінфармаваў намесьнік міністра каардынатара спэцслужбаў Мацей Вонсік.

«Адзін паляк, адзін кітаец былі затрыманыя па абвінавачаньні ў шпіянажы. Кітаец зьяўляецца бізнэсмэнам, які працуе ў адной вялікай кампаніі электронікі. Паляк зьяўляецца асобай, вядомай у кругах, зьвязаных з кібэрбізнэсам», – дадаў Вонсік.

Паводле віцэ-міністра, гэта вялікі посьпех Агенцтва ўнутранай бясьпекі.

TVP.info інфармуе, што адзін з затрыманых быў дырэктарам польскага аддзелу кітайскага канцэрну Huawei. Другі затрыманы – былы афіцэр Агенцтва бясьпекі.Суд выдаў рашэньне арыштаваць абодвух мужчын на тры месяцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт