Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ заклікаў Беларусь зьмяніць сьмяротныя прысуды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2019 10:43
Эўрапейскі зьвяз пракамэнтаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў Магілёве Аляксандру Асіповічу.
Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Photo: Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

ЭЗ заклікаў Беларусь зьмяніць пакінутыя сьмяротныя прысуды
Эўрапейскі зьвяз пракамэнтаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў Магілёве Аляксандру Асіповічу, і ў чарговы раз заклікаў Беларусь адмовіцца ад прымяненьня сьмяротнага пакараньня. Ён таксама прапануе зьмяніць сьмяротныя прысуды, вынесеныя ў рэспубліцы раней. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце зьнешнепалітычнай службы ЭЗ, паведамляе Telegraf.by.
Эўразьвяз выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах. «Яна не зьяўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасьць, а памылкі, непазьбежныя ў любой прававой сыстэме, становяцца незваротнымі», – адзначаецца ў заяве прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Маі Качыянчыч.
У ЭЗ чакаюць, што астатнія сьмяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі, будуць замененыя на больш мяккія, і будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне. Гэта стане першым крокам да яе адмены.
Два дні таму Магілёўскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 36-гадовага жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Яго прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасьцю двух дзяўчат у сваёй кватэры.
Сьмяротнага пакараньня працягваюць чакаць Аляксандар Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве трох чалавек.

Эўрапейскі зьвяз пракамэнтаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў Магілёве Аляксандру Асіповічу, і ў чарговы раз заклікаў Беларусь адмовіцца ад прымяненьня сьмяротнага пакараньня. Ён таксама прапануе зьмяніць сьмяротныя прысуды, вынесеныя ў рэспубліцы раней. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце зьнешнепалітычнай службы ЭЗ, паведамляе Telegraf.by.

Эўразьвяз выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах. «Яна не зьяўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасьць, а памылкі, непазьбежныя ў любой прававой сыстэме, становяцца незваротнымі», – адзначаецца ў заяве прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Маі Качыянчыч.

У ЭЗ чакаюць, што астатнія сьмяротныя прысуды, вынесеныя ў Беларусі, будуць замененыя на больш мяккія, і будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне. Гэта стане першым крокам да яе адмены.

Два дні таму Магілёўскі абласны суд прыгаварыў да расстрэлу 36-гадовага жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Яго прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасьцю дзьвюх дзяўчат у сваёй кватэры.

Сьмяротнага пакараньня працягваюць чакаць Аляксандар Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко, якіх прызналі вінаватымі ў забойстве трох чалавек.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт