Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прайшлі маршы супраць нянавісьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 11:00
Людзі выйшлі на вуліцы гарадоў, каб пратэставаць супраць нянавісьці, у зьвязку з забойствам мэра Гданьска.
Foto: PAP/Jakub Kamiński

У нядзелю ў Польшчы адбылася трагедыя. Падчас дабрачыннага канцэрту невядомы мужчына напаў з нажом на мэра Гданьску Паўла Адамовіча. Ад атрыманых ран палітык памёр.

У панядзелак ў розных польскіх гарадах адбыліся маршы супраць нянавісьці ды гвалту. Людзі выйшлі на вуліцы, каб заявіць, што яны супраць такіх здарэньня і запатрабаваць, каб такое не паўтаралася.

Першым на вуліцы вышлі жыхары Варшавы. Тут марш пачаўся а 18-ай. Пазьней іх падтрымалі жыхары іншых гарадоў. Спачатку далучыўся Беласток, потым Гданьск, Чэстахова, Шчэцін, Познань, Аполе, Ольштын, Торунь ды Люблін. Увечары а 20 прайшлі маршы ва Ўроцлаве, Кракаве, Жэшаве ды Радамі.

Акцыі салідарнасьці прайшлі таксама за межамі Польшчы – у Бэрліне ды Лёндане.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт