Logo Polskiego Radia
Print

Летась Эўропа прыняла ў чатыры разы менш уцекачоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 14:06
Гэтыя дадзеныя выклікалі бурную спрэчку ў Эўрапарлямэнце.
Foto: PATRICK SEEGER Dostawca: PAP/EPA

У 2018-м годзе Эўрапейскі Зьвяз прыняў у чатыры разы менш уцекачоў, чым у папярэднім годзе. Такія дадзеныя былі прадстаўленыя сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце. Памежнікі зарэгістраваныя толькі 150 тысяч чалавек, якія перасеклі паўднёвыя межы Эўропы без дакумэнтаў. Гэта найніжэйшы ўзровень за апошнія пяць гадоў. Гэта дасягнутае дзякуючы супрацы з памежнымі краінамі. Адны толькі лівійскія памежнікі затрымалі летась 50 тысяч уцекачоў.

На гэтую тэму сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся бурныя дэбаты. Сацыялісты пераконвалі, што Эўропа па-ранейшаму павінна быць салідарна з імігрантамі. У сваю чаргу кансэрватары заклікалі адмовіцца ад палітыкі адкрытых межаў. Маўляў Эўропа ня можа прыняць усіх мігрантаў.

Эўрапейская камісія заявіла, што, хаця колькасьць мігрантаў зьменшылася, гэта зусім не азначае, што міграцыйны крызіс прайшоў. На сёньня ў сьвеце налічваецца каля 60 мільёнаў уцекачоў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт