Logo Polskiego Radia
Print

Польскі сэйм прыняў бюджэт на 2019 год

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.01.2019 15:57
Падчас разгляду праекту бюджэту ўрадавая большасьць адхіліла каля 300 правак апазыцыі і прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў.
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Польскі сэйм прыняў бюджэт на 2019 год
За прагаласаваў 241, а супраць 192 дэпутаты, 2 устрымаліся. Пасьля галасаваньне бюджэт адправіцца на галасаваньня ў вышэйшую палату польскага парлямэнту – Сэнат.
Паводле словаў міністра фінансаў Польшчы Тэрэзы Чарвінскай, сёлетні бюджэт добра паслужыць Польшчы, бо «запэўнівае неабходную стабільнасьць дзяржаўных фінансаў, зьяўляецца інклюзыўным і прадугледжвае стымулы для разьвіцьця».
Зацьверджаны Сэймам праект бюджэту прадугледжвае, сярод іншага, павелічэньне ВУП на 3,8%, а сярэднегадавую інфляцыю на ўзроўні 2,3%. Таксама прадугледжваецца дэфіцыт бюджэту не большы за 28,5 мільярдаў злотых (то-бок ня больш за 5 мільярдаў эўра).
Падчас разгляду праекту бюджэту ўрадавая большасьць адхіліла каля 300 правак апазыцыі і прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў.
IAR/эж

За прагаласаваў 241, а супраць 192 дэпутаты, 2 устрымаліся. Пасьля Сэйму бюджэт адправіцца на галасаваньне ў вышэйшую палату польскага парлямэнту – Сэнат.

Паводле словаў міністра фінансаў Польшчы Тэрэзы Чэрвіньскай, сёлетні бюджэт добра паслужыць Польшчы, бо «запэўнівае неабходную стабільнасьць дзяржаўных фінансаў, зьяўляецца інклюзыўным і прадугледжвае стымулы для разьвіцьця».

Зацьверджаны Сэймам праект бюджэту прадугледжвае, сярод іншага, павелічэньне ВУП на 3,8%, а сярэднегадавую інфляцыю на ўзроўні 2,3%. Таксама прадугледжваецца дэфіцыт бюджэту не большы за 28,5 мільярдаў злотых (то-бок ня больш за 5 мільярдаў эўра).

Падчас разгляду праекту бюджэту ўрадавая большасьць адхіліла каля 300 правак апазыцыі і прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт