Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская прэм'ер-міністар застаецца на пасадзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 11:12
Прэмʼер Тэрэза Мэй захавала пасаду дзякуючы галасам паўночнаірляндзкай Дэмакратычнай юніанісцкай партыі (DUP).
PAP/EPA/NEIL HALL

Брытанская прэм'ер-міністар застаецца на пасадзе
Брытанскі парлямэнт адкінуў складзены апазыцыйнай Партыяй працы вотум недаверу для ўраду Кансэрватыўнай партыі. Прэмʼер Тэрэза Мэй захавала пасаду дзякуючы галасам паўночнаірляндзкай Дэмакратычнай юніанісцкай партыі (DUP).
За вотум недаверу прагаласавалі 306 дэпутатаў. Супраць былі 325 (перавага 19 галасоў). Калі б дзесяць прадстаўнікоў DUP прагаласавалі разам з апазыцыяй, то кіраўнічка ўраду прайграла б адным голасам.
Выступаючы адразу пасьля галасаваньня Тэрэза Мэй заявіла, што яе ўрад правядзе сэрыю сустрэч з прадстаўнікамі астатніх палітычных партый для таго, каб выпрацаваць кампраміснае паразуменьне ў справе ўмоваў выхаду краіны з ЭЗ. Яна дадала, што дэпутаты маюць абавязак рэалізаваць брэксіт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт