Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прайшлі чарговыя затрыманьні за пагрозы ў адрас палітыкаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 12:19
Учора паліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў забіць мэра Радама ў адной з сацыяльных сетак.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы прайшлі чарговыя затрыманьні за пагрозы ў адрас палітыкаў
«Сёньня чарговыя затрыманьні паліцыяй людзей, якія ў сваёй ненавіснай, інтэрнэтнай рыторыцы пагражаюць расправай іншым», – паінфармаваў сёньня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі. «Я запэўніваю, што гэта ня будуць аднаразовыя акцыі на паказ. Паліцыя будзе пасьлядоўная і рашучая», – дадаў міністар.
Паліцыя на тэрыторыі ўсёй краіны за апошнія некалькі дзён правяла больш за дзясятак затрыманьняў у сувязі з заклікамі ў інтэрнэце да забойстваў і агрэсіўных паводзін. Узмоцненыя крокі пачалі прадпрымаць пасьля забойства мэра Гданьска.
Учора паліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў забіць мэра Радама ў адной з сацыяльных сетак. Затрыманы, які знаходзіўся ў Гданьску, калі адбыўся напад на мэра Адамовіча, апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку фотаздымак уваткнутага ў дрэва нажа з подпісам «Віткоўскі, ты будзеш наступным». За прамыя пагрозы жыцьцю мэру Радама затрыманаму пагражае да двух гадоў турмы. Раней акруговая пракуратура ў Познані выставіла абвінавачаньні людзям, якія пагражалі расправай мэрам Познані і Ўроцлава.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт