Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт вырашыў: бюджэт будзе залежаць ад стану вяршэнства закону

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 17:01
Зьмены дадуць эўрапейскім установам магчымасьць стрымліваць выплаты эўразьвязаўскіх грошай.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўрапейскі парлямэнт падтрымаў зьмены, якія прадугледжваюць залежнасьць эўразьвязаўскага бюджэту ад стану вяршэнства закону ў чалецкіх краінах. Зьмены дадуць эўрапейскім установам магчымасьць стрымліваць выплаты эўразьвязаўскіх грошай, ці блякаваць цэлыя праграмы, калі ў дадзенай краіне парушаецца закон.
Згодна з праектам, ініцыятыва будзе належаць Эўрапейскай камісіі, але яна павінна быць скансультаваная з незалежнымі экспэртамі. Калі б яны пацьвердзілі падазрэньні аб парушэньні прынцыпу вяршэнства закону, ЭК накіруе заяву ў Эўрапарлямэнт і Эўрапейскую раду. Калі ніводная з установаў ня выступіць супраць, Камісія можа стрымаць выплату грошай. Фінансы не забіраліся б назаўсёды, а былі б замарожаныя. Чалецкая краіна магла б іх вярнуць, калі палепшыцца стан права.
Польскія эўрадэпутаты падзяліліся падчас галасаваньня. «Грамадзянская плятформа» прагаласавала «за», «Права і справядлівасьць» – «супраць».
Паводле Зьбігнева Кузьмюка з «Права і справядлівасьці», закон можа выкарыстоўвацца палітычна, у дачыненьні да «нелюбімых» урадаў Брусэлі.
Калі зьмены падтрымаюць усе эўразьвязаўскія ўстановы, яны могуць увайсьці ў жыцьцё разам з бюджэтам на 2021-2027 гады, а гэта значыць на пачатку 2020 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт