Logo Polskiego Radia
Print

ЗША заклікаюць падтрымаць лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.01.2019 14:16
Пастаянны прадстаўнік Польшчы ў ААН Ёана Ўранецка паведаміла, што Польшча падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні вэнэсуэльцаў.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа PAP/EPA/JASON SZENES

ЗША заклікаюць падтрымаць лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі
Дзяржаўны сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэа заклікаў міжнародную супольнасьць падтрымаць лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо. Падчас пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі выказаў спадзяваньне аб тым, што ў хуткім часе ў Вэнэсуэле адбудуцца дэмакратычныя выбары. Польшча падтрымала часова выконваючага абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо.
Майк Пампэа рэзка крытыкаваў рэжым Нікаляса Мадуро за рэпрэсіі ў дачыненьні да ўласнага народу, а таксама за руйнаваньне вэнэсуэльскай гаспадаркі. Амэрыканскі палітык падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты ганарацца падтрымкай Гуайдо й вэнэсуэльскага народу.
Пастаянны прадстаўнік Польшчы ў ААН Ёана Ўранецка паведаміла, што Польшча падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні вэнэсуэльцаў. Ўранецка заклікала часова выконваючага абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо як мага хутчэй распачаць арганізацыю свабодных і дэмакратычных выбараў.

Дзяржаўны сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэа заклікаў міжнародную супольнасьць падтрымаць лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо. Падчас пасяджэньня Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі выказаў спадзяваньне аб тым, што ў хуткім часе ў Вэнэсуэле адбудуцца дэмакратычныя выбары. Польшча падтрымала часова выконваючага абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо.

Майк Пампэа рэзка крытыкаваў рэжым Нікаляса Мадура за рэпрэсіі ў дачыненьні да ўласнага народу, а таксама за руйнаваньне вэнэсуэльскай гаспадаркі. Амэрыканскі палітык падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты ганарацца падтрымкай Гуайдо й вэнэсуэльскага народу.

Пастаянны прадстаўнік Польшчы ў ААН Ёана Ўранецка паведаміла, што Польшча падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні вэнэсуэльцаў. Ўранецка заклікала часова выконваючага абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо як мага хутчэй распачаць арганізацыю свабодных і дэмакратычных выбараў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт